Калеснікава, 38

21.01.2017

 Патрапілі ў аварыю? Вам па новым адрасе!

 

Філіял Белдзяржстраху па ўрэгуляванню  страт транспартнага страхавання пераязджае ў новы офіс, размешчаны па адрасе: г.Мінск, вул. Калеснікава, 38.

 

З 23 студзеня ўрэгуляванне страт па транспартным  відам  страхавання ў г.Мінску і Мінскім раёне будзе праводзіцца ў новым офісе, размешчаным па адрасе: г.Мінск, вул. Калеснікава, 38.

 

Для  кліентаў:

 

- Аптымізацыя працэсу ўрэгулявання страт, шляхам пабудовы ўзаемадзеяння персанальных спецыялIстаў з кліентам;

- Зручныя пад'язныя шляхі;

- Кліенцкі паркінг;

- Спадарожныя паслугі (мойка, СТА);

- Магчымасць на месцы заключыць любы дагавор страхавання.

 

Час працы:

 

Панядзелак-пятніца: 800-2000

Субота: 900-1700

Нядзеля: выхадны

 

Аб філіяле

 

Філіял створаны ў 2012 годзе для павышэння якасці сэрвісу пры наступе страхавых выпадкаў. З тых часоў праца над павышэннем якасці абслугоўвання і разгляду зваротаў не спынялася.

Урэгуляваннем страт у філіяле займаюцца прафесійныя работнікі, у тым ліку 13 ацэншчыкаў транспартных сродкаў, якія прайшлі атэстацыю ў Беларускім бюро па транспартнаму страхаванню. Ацаніць прычыненую шкоду нашы кліенты могуць таксама ў кампаніях партнёрах - незалежных арганізацыях па ацэнцы маёмасці з шматгадовым вопытам працы.