Хто дапаможа?

13.12.2016

 Поўная назва гэтай страхавой паслугі: Добраахвотнае страхаванне выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (Тэхнічны асістанс)

 

Аўтапераезды і падарожжа заўсёды нясуць  рызыку  аварыі або нават элементарнай паломкі машыны ў дарозе. І хто прыйдзе на дапамогу, калі апынуўся сам-насам з праблемай далёка ад дома і знаёмых, таварышаў і сяброў?

 

Тут як ні круці, а без страхоўкі наўрад ці ўдасца абысціся.

 

 

 Дагаворы страхавання заключаюцца ў дачыненні да легкавых і грузавых транспартных сродкаў на тэрмін ад 15 дзён да 1 года.

 

Аб'ект страхавання:

- Непрадбачаныя выдаткі ў сувязі з неабходнасцю эвакуацыі транспартнага сродку з месца тэхнічнай аварыі або дарожна-транспартнага сродку да СТА або стаянкі.

 

Страхавыя рызыкі:

- Дарожна-транспартнае здарэнне;

- Тэхнічная аварыя.

 

 

 На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

- Рамонт паломак на месцы аварыі (калі такі рамонт можа быць ажыццёўлены па месцы выезду);

- запуск рухавіка ад вонкавай крыніцы (аўтамабіля - метадам буксіроўкі);

- Падвоз паліва;

- Адкрыццё заблакаванага аўтамабіля, адключэнне сігналізацыі;

- эвакуацыя транспартнага сродку да бліжэйшай сэрвіснай станцыі або стаянкі.

 

За межамi  Рэспублікі Беларусь (дадаткова):

- Пошук бліжэйшага сэрвіснага цэнтра для ліквідацыі няспраўнасці;

- арганізацыйныя паслугі па прадастаўленню аўтамабіля на час рамонту;

- Размяшчэнне кіроўца і пасажыраў у бліжэйшай ад месца аварыі гасцініцы;

- Арганізацыя дастаўкі кіроўца  і пасажыраў у Рэспубліку Беларусь (заказ білетаў);

- Кругласутачная інфармацыйная падтрымка за мяжой.

 

Аплата паслуг пры эвакуацыі праводзіцца ў памеры ўрону ў межах страхавой сумы шляхам:

- Пералічэння грашовых сродкаў арганізацыям, якія аказалі паслугі па эвакуацыі транспартнага сродку з месца аварыі або ДТЗ да аўтарамонтнай майстэрні;

- Выплаты страхавога пакрыцця страхавальніку ў выпадку пакрыцця панесеных ім выдаткаў па эвакуацыі самастойна.

 

Сярэдні страхавы ўзнос 9 - 30 еўра.

 

І тады шлях будзе надзейней!

 

Паглядзець Правілы № 43 добраахвотнага страхавання выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс)