Пара страхавацца!

11.12.2016

 У нашым жыцці здараецца ўсякае, і не заўсёды можна быць упэўненым у тым, што мы самі не станем прычынай невялікай катастрофы.  Напрыклад, спазняючыся раніцай на працу вы можаце проста забыць зачыніць кран на кухні.  Ці, скажам, не звернеце своечасова ўвагу на бачок унітаза, які падцякае. А можа і зусім забудзецеся пра тое, што ў вас набіраецца ванна.

 

У выніку суседзі знізу напэўна ўбачаць на сваіх столях і сценах непрыемныя падцёкі, а ў асабліва цяжкіх выпадках нават патрапяць пад невялікі дождж прама ў сябе ў кватэры.

 

 

І рамонт суседскай кватэры вам прыйдзецца аплачваць са сваёй кішэні 

 

У гэтай сітуацыі вам дапаможа поліс добраахвотнага страхавання адказнасці і выдаткаў грамадзян, якія маюць права карыстання жылымі памяшканнямі.

 

Гадавы поліс на год на суму 2 000 рублёў абыдзецца вам у сярэднім 12 рублёў.

 

Вы можаце выбраць і вялікую страхавую суму.