Парадак узаемадзеяння са СМІ

Паважаныя кіраўнікі і журналісты друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі!

 

У страхавых праваадносінах тым або іншым чынам задзейнічана практычна ўсё дарослае насельніцтва нашай краіны, і, такім чынам, грамадская цікавасць да страхавой тэматыкі апраўдана вялікая.  Інстытут страхавання, з’яўляючыся спецыфічнай сферай дзейнасці з павышанай прадпрымальніцкай рызыкай, заснаваны на жорсткім прававым рэгуляванні, патрабуе спецыяльных ведаў і высокага ўзроўню даверу ўсіх удзельнікаў адносін. Гэта абумоўлівае гранічную значымасць аб’ектыўнай інфармацыі аб страхаванні. Навейшая гісторыя страхавога рынку ведае нямала прыкладаў выбуховага ўздзеяння няякаснай інфармацыі з негатыўнымі наступствамі для страхавых арганізацый і іх кліентаў. 

 

Белдзяржстрах, з'яўляючыся найбуйнейшай страхавой арганізацыяй рэспублікі, зацікаўлены ў распаўсюджванні дакладнай інфармацыі аб страхаванні і ў пацвярджэнне гэтага праводзіць адкрытую палітыку ў адносінах са сродкамі масавай інфармацыі. Кіраўніцтва і работнікі прадпрыемства сістэматычна прымаюць удзел у тэле- і радыёпраграмах па пытаннях страхавання, якія транслююцца рэспубліканскімі і мясцовымі электроннымі СМІ, іх публікацыі пра страхаванне рэгулярна размяшчаюцца на старонках большасці рэспубліканскіх і мясцовых выданняў. Акрамя таго, для аператыўнага інфармавання аб актуальных пытаннях створаны адпаведныя раздзелы на вэб-сайце прадпрыемства.

 

Белдзяржстрах выражае гатоўнасць аказваць усялякае садзеянне ў падрыхтоўцы якасных інфармацыйных матэрыялаў на страхавыя тэмы.

 

Пры гэтым у выпадку неабходнасці звароту за інфармацыяй у Белдзяржстрах вельмі просім улічваць наступнае:

 

1. Статус Белдзяржстраху – рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства.  Белдзяржстрах не з’яўляецца органам, які ажыццяўляе норматворчую дзейнасць, і як звычайны суб’ект прадпрымальніцкай дзейнасці толькі прымяняе нормы заканадаўства. Менавіта таму не ўсе пытанні па страхавой тэматыцы могуць быць пракаментаваны яго работнікамі. Дача каментарыяў па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю Белдзяржстраху, па-першае, некарэктная ў адносінах да арганізацый, у кампетэнцыю якіх гэтыя пытанні ўваходзяць, а па-другое, можа пацягнуць за сабой негатыўныя наступствы ў выпадку няправільнага вытлумачэння.

 

2. Пры неабходнасці падрыхтоўкі матэрыялу па страхавой тэматыцы кансультацыя кампетэнтнага спецыяліста не будзе лішняй, да таго ж ні да чаго журналіста не абавязвае і ні ў якой меры не ўшчамляе аўтарскіх правоў, але пры гэтым на аснове меркаванняў, магчыма нават альтэрнатыўных, істотна павышаецца верагоднасць падрыхтоўкі якаснага матэрыялу.

 

3. Захаванне пісьмовай формы зносін – лепшы спосаб забеспячэння ўзаемаразумення і ўстанаўлення ступені адказнасці выканаўцаў. Перадача пытання ў пісьмовай форме дае больш шанцаў на яго адназначнае разуменне тым, хто яго задаў, і тым, хто на яго адказвае. Падрыхтаваны ў пісьмовай форме адказ дазваляе выразна зафіксаваць яго сутнасць, у выніку неаднаразова спасылацца на яго, выключыўшы некарэктную інтэрпрэтацыю інфармацыі. Наяўнасць у пытанні і адказе дат і подпісаў упаўнаважаных службовых асоб дазваляе ідэнтыфікаваць адказных і мінімізаваць верагоднасць узнікнення канфліктных сітуацый.

 

4. Падрыхтоўка адказаў на пытанні патрабуе пэўнага часу. У выпадках, калі рашэнне па сутнасці пастаўленага пытання неадназначнае, або калі гаворка ідзе пра так званыя «складаныя справы» (зразумела, што менавіта яны з’яўляюцца прычынай большасці зваротаў), падрыхтоўка неабходнай інфармацыі можа патрабаваць вывучэння значнага аб’ёму дакументаў і фактычных абставін. Пры гэтым часта якасць і хуткасць падрыхтоўкі адказу залежаць ад правільнай фармулёўкі пытання.

 

5. Калі рыхтуецца матэрыял, у якім змяшчаецца негатыўная пазіцыя ў адносінах да Белдзяржстраху, або яго работнікаў, дадзеная акалічнасць не можа быць перашкодай для атрымання журналістамі поўнай і дакладнай інфармацыі. Пры звароце ў Белдзяржстрах будзе прадастаўлена магчымасць вывучэння ўсіх аспектаў праблемы.

 

6 . Прымаючы пад увагу выключную важнасць пытання, на прадпрыемстве вызначаны парадак узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі , у адпаведнасці з якім работнікі прадпрыемства ў выпадку паступлення звароту ад прадстаўніка сродкаў масавай інфармацыі (па тэлефоне, факсе, пісьмова, асабіста і інш.) на прадмет атрымання адпаведнай інфармацыі неадкладна інфармуе аддзел рэкламы і маркетынгу з тым , каб задзейнічаць адпаведных спецыялістаў Белдзяржстраху па пытанню, якое цікавіць, і паведаміць прадстаўніку сродку масавай інфармацыі максімальна поўныя і аб'ектыўныя даныя.

 

Для атрымання актуальнай і карыснай інфармацыі існуе некалькі правіл:

1. Пытанне пра ўдзел работнікаў Белдзяржстраху ў тэле- і радыёперадачах можа быць вырашана пасля паступлення ў Белдзяржстрах адпаведнага запыту, складзенага на афіцыйным бланку арганізацыі, які змяшчае подпіс упаўнаважанай афіцыйнай асобы. Каб паскорыць прыняцце рашэння, у запыце пажадана пазначыць тэму праграмы, прыкладны пералік пытанняў, на якія неабходна даць адказ, час і месца здымкаў і (або) эфіру, а таксама даныя кантактнай асобы (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона). 

 

2. Пытанні, якія патрабуюць адказу або каментарыя, могуць быць накіраваныя ў Белдзяржстрах па пошце або факсу на афіцыйным бланку арганізацыі за падпісам упаўнаважанай афіцыйнай асобы, або па электроннай пошце. Для атрымання, пры неабходнасці, дадатковай інфармацыі пажадана пазначыць даныя кантактнай асобы з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара пісьма, назвы СМІ і кантактнага тэлефона.

 

Паштовы адрас: 220036, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. К.Лібкнехта, 70.

Факс: (017) 373-86-08.

Адрас электроннай пошты: info@bgs.by (тэма: Для  аддзела рэкламы i маркетынга). 

 

Першасныя тлумачэнні па пытаннях, якія маюцца, упаўнаважаны даваць начальнік аддзела рэкламы i маркетынга Дуброва Мiкалай Мiкалаевiч, тэл.: (017) 269-26-94

 

3. Афіцыйнай пазіцыяй Белдзяржстраху па пытаннях зваротаў грамадзян, якія паступілі са сродкаў масавай інфармацыі, з’яўляецца накіраваны поштай або факсам матэрыял, падпісаны генеральным дырэктарам або намеснікам генеральнага дырэктара Белдзяржстраху (у адпаведных выпадках — асобай, якая выконвае іх абавязкі).  Адказы на звароты грамадзян, у тым ліку тыя, што паступілі са сродкаў масавай інфармацыі, маюць права даваць і іншыя ўпаўнаважаныя афіцыйныя асобы Белдзяржстраху (кіраўнікі ўпраўленняў, намеснікі генеральнага дырэктара па кампетэнцыі). Афіцыйнай пазіцыяй Белдзяржстраху можа таксама з’яўляцца матэрыял, накіраваны па электроннай пошце, пры наяўнасці на прадпрыемстве дубліката, аформленага ў адпаведнасці з унутрыкарпаратыўнымі правіламі.

 

4. Паведамленні, якія паступілі ў сродкі масавай інфармацыі ад Белдзяржстраху па формах, іншых, чым пазначаныя ў пункце 3, не з’яўляюцца афіцыйнай пазіцыяй Белдзяржстраху, прадпрыемства не нясе адказнасці за іх змест.  Работнікі Белдзяржстраху, якія з’явіліся крыніцай такіх паведамленняў і якія дапусцілі парушэнне правілаў узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, у выпадку прычынення шкоды інтарэсам прадпрыемства нясуць адказнасць ва ўстаноўленым парадку.

 

expand_less