Брэндбук

 Асноўныя элементы карпаратыўнай культуры Белдзяржстраху – лагатып і слоган.

Лагатып Белдзяржстраху ўяўляе сабой трохвугольнік з лініяй эліпсападобнай формы. Трохвугольнік, з'яўляючыся найбольш устойлівай геаметрычнай фігурай, сімвалізуе фінансавую ўстойлівасць Белдзяржстраху. Акрамя таго, трохвугольнік уяўляе сабой схематычную выяву трохузроўневай структуры Белдзяржстраху, якая ўключае ў сябе цэнтральны офіс, 8 фiлiялаў і 106 прадстаўніцтваў. Эліпс абазначае развіццё і паступальны рух, характэрны для Белдзяржстраху як сістэмы, якая дынамічна развіваецца.

Слоган Белдзяржстраху: "Ахоўваем шчасце". Гэты слоган адлюстроўвае наша жаданне дапамагчы вам зрабіць ваша жыццё больш камфортным і абароненым без непрыемных папяровых працэдур і з максімальнымі гарантыямі. Спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні шанаваліся заўсёды. Аднак, новы час нясе новыя рызыкі і новыя небяспекі. Эканамічны крызіс на парадак павялічыў кошт памылкі, страты, няшчаснага выпадку.


Белдзяржстрах гарантуе сваім кліентам максімальную абарону фінансавых інтарэсаў. Што гэта азначае? Гэта азначае, што калі здарыцца страхавы выпадак, выплата Белдзяржстраха дапаможа вам вярнуць або аднавіць страчанае.

 

 

expand_less