Мілюша Ала Уладзіміраўна
Мілюша
Ала Уладзіміраўна
Намеснік генеральнага дырэктара

Вядзе пытанні: 

страхавання па абавязковых і добраахвотных відах страхавання замацаваным за структурнымі падраздзяленнямі, непасрэдна яму падпарадкаванымі, уключаючы распрацоўку правіл страхавання (унясенне змяненняў і дапаўненняў у правілы страхавання), распрацоўку і ўкараненне тэхналогій продажаў, ацэнкі страхавой рызыкі і памеру ўрону, ацэнкі і агляду рухомай і нерухомай маёмасці у сувязі са страхаваннем; урэгулявання страхавых выпадкаў; арганізацыі прадастаўлення паслуг тэхнічнага, медыцынскага і фінансавага характару іншаму страхоўшчыку або страхавальніку (застрахаванай, пацярпелай, а таксама іншай асобе, якая прэтэндуе на атрыманне страхавой выплаты) у мэтах выканання заключаных гэтымі асобамі дагавораў страхавання, па аказанні паслуг іншай страхавой арганізацыі ва ўстанаўленні прычын, характару ўрону. пры надыходзе страхавога выпадку;

маркетынгу, у тым ліку арганізацыю рэкламнай падтрымкі прасоўвання страхавых паслуг;

інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб страхавых паслугах;

звязаныя з вырашэннем сацыяльна-бытавых праблем у рамках Унітарнага прадпрыемства (пытанні аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння, паляпшэння жыллёва-бытавых умоў работнікаў і г. д.);

ідэалагічнай, грамадска-палітычнай дзейнасці, каардынацыі і кантролю работы адасобленых і структурных падраздзяленняў па ідэалагічным і грамадска-палітычным напрамках дзейнасці, арганізацыі і правядзення адзіных дзён інфармавання, сходаў, сустрэч, выступленняў і справаздач кіраўнікоў усіх узроўняў перад работнікамі, даведачна-метадычнага забеспячэння інфармацыйна- прапагандысцкіх груп Унітарнага прадпрыемства;

зацвярджае графік работ работнікам інфармацыйна-даведачнага цэнтра;

каардынацыі дзейнасці структурных і адасобленых падраздзяленняў у межах яго кампетэнцыі;

Намесніку генеральнага дырэктара непасрэдна падпарадкаваны структурныя падраздзяленні:

упраўленне транспартнага страхавання;

аддзел рэкламы і маркетынгу;

інфармацыйна-даведачны цэнтр;

сектар арганізацыйнай і ідэалагічнай работы;

а таксама адасобленае падраздзяленне - цэнтр вольнага часу Белдзяржстраху "Сасновы бор".

Намеснік генеральнага дырэктара А.У.Мілюша ажыццяўляе непасрэдны кантроль за выкананнем фінансавых паказчыкаў, станам ідэалагічнай і грамадска-палітычнай працы ў філіяле па ўрэгуляванні страт.