Харламава Ірына Уладзіміраўна
Харламава
Ірына Уладзіміраўна
Намеснік дырэктара філіяла

арганізуе і накіроўвае дзейнасць філіяла, у частцы забеспячэння эфектыўнай сістэмы страхавой абароны грамадзян пры надыходзе страхавога выпадку па дагаворах страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб (за выключэннем абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі), у тым ліку па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, добраахвотным страхаванні наземных транспартных сродкаў;

арганізуе вытворчую дзейнасць падпарадкаваных структурных падраздзяленняў, адказвае за іх развіццё і ўдасканаленне;

арганізуе і кантралюе выкананне ўстаноўленага рэжыму работы філіяла для забеспячэння аператыўнага абслугоўвання кліентаў па пытаннях урэгулявання страт у межах сваёй кампетэнцы;

каардынуе дзейнасць падпарадкаваных аддзелаў па пытаннях, вырашэнне якіх адносіцца да яе кампетэнцыі;

ажыццяўляе кантроль за выкананнем работнікамі структурных падраздзяленняў правілаў унутранага працоўнага распарадку, устаноўленых заканадаўствам патрабаванняў па ахове працы і пажарнай бяспекі;

вядзе пытанні ідэалагічнай, грамадска-палітычнай дзейнасці, каардынацыі і кантролю работы структурных падраздзяленняў філіяла па ідэалагічным і грамадска-палітычным напрамках дзейнасці, арганізацыі і правядзення адзіных дзён інфармавання, сходаў, сустрэч, выступленняў і справаздач начальнікаў аддзелаў па гэтых напрамках, забеспячэнне даведачна-метадычнымі матэрыяламі;

арганізуе навучанне, спартыўна-масавыя і культурна-масавыя мерапрыемствы работнікаў філіяла.

Намесніку дырэктара Харламавай І.У. непасрэдна падпарадкаваны:

аддзел урэгулявання страт па відах маёмаснага страхавання;

аддзел інфармацыйнага і праграмнага забеспячэння.