Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў

У выпадку атрымання застрахаванай асобай траўмы неабходныя наступныя дакументы:

ВАРЫЯНТ СТРАХАВАННЯ  «СТАНДАРТ», «СТАНДАРТ +», «ПОБЫТ»:
- заява аб страхавым выпадку;
- медыцынская даведка (выпісны эпікрыз) з дакладным, поўным указаннем абставінаў атрымання траўмы, дыягназу, тэрмінаў лячэння і прызначаных працэдур;
- дакумент, які сведчыць асобу .

Калі Вы атрымалі ўдар, расцяжэнне звязак альбо іншую падобную траўму, то Вам неабходна будзе прад'явіць лісток часовай непрацаздольнасці (копію) альбо даведку - вызваленне ад працы (копію), за выключэннем выпадкаў, калі Вы былі ў адпачынку (сацыяльным або працоўным), альбо Вы - непрацуючы пенсіянер.
Для больш хуткага разгляду дакументаў, у выпадках, калі Вы знаходзіліся ў працоўным водпуску, прад'явіце страхоўшчыку копію загаду (службовай запіскі аб водпуску). Калі Вы як мама (тата) знаходзіцеся ў сацыяльным водпуску (водпуск па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў), то Вам дастаткова прад'явіць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Калі Вы - непрацуючы пенсіянер, прад'явіце страхоўшчыку пенсійнае пасведчанне.

ВАРЫЯНТ СТРАХАВАННЯ «МАЛЯНЯ», «МАЛЯНЯ +»:
- заява аб страхавым выпадку;
- медыцынская даведка з дакладным, поўным указаннем абставінаў атрымання траўмы, дыягназу, тэрмінаў лячэння і прызначаных працэдур;
- дакумент, які сведчыць асобу.

Калі дзіця атрымала ўдар, расцяжэнне звязак альбо іншую падобную траўму, то неабходна будзе прад'явіць даведку - вызваленне ад наведвання дзіцячага садка, школы (копію). Такая даведка не спатрэбіцца, калі дзіцяці на момант заключэння дагавора страхавання не споўнілася тры гады альбо ён знаходзіўся на канікулах.

ВАРЫЯНТ СТРАХАВАННЯ «ШКОЛЬНІК», «ШКОЛЬНІК +»:
- заява аб страхавым выпадку;
- медыцынская даведка з дакладным, поўным указаннем абставінаў атрымання траўмы, дыягназу, тэрмінаў лячэння і прызначаных працэдур;
- дакумент, які сведчыць асобу.

Калі дзіця атрымала ўдар, расцяжэнне звязак альбо іншую падобную траўму, то неабходна будзе прад'явіць даведку - вызваленне ад вучобы. Такая даведка не спатрэбіцца, калі дзіцяці на момант заключэння дагавора страхавання не споўнілася тры гады або яно знаходзілася на канікулах.
Калі траўма атрымана дзіцём на спаборніцтвах, трэніроўцы, зборах, то гэта акалічнасць павінна быць адлюстравана ў медыцынскай даведцы або ў іншым дакуменце (даведка спартыўнага клуба, секцыі і да т.п.). Калі застрахаваная асоба ўжо працуе, то гл. варыянт «Стандарт» «Стандарт +», «Побыт».

ВАРЫЯНТ СТРАХАВАННЯ «ВЫТВОРЧАСЦЬ»:
- заява  аб страхавым выпадку;
- медыцынская даведка з дакладным, поўным указаннем абставінаў атрымання траўмы, дыягназу, тэрмінаў лячэння і прызначаных працэдур;
- копію акта аб няшчасным выпадку на вытворчасці;
- дакумент, які сведчыць асобу.

Калі Вы атрымалі ўдар, расцяжэнне звязак альбо іншую падобную траўму, то Вам неабходна будзе прад'явіць лісток часовай непрацаздольнасці (копію) альбо даведку - вызваленне ад працы (копію).

ВАРЫЯНТ страхавання «СПОРТ-ПРОФІ», «СПОРТ-ПРОФІ +»:
- заява аб страхавым выпадку;
- медыцынская даведка з дакладным, поўным указаннем абставінаў атрымання траўмы, дыягназу, тэрмінаў лячэння і прызначаных працэдур;
- дакумент, які сведчыць асобу.

 ВАРЫЯНТ страхавання «КАНIКУЛЫ»:

заява аб страхавым выпадку;
- медыцынская даведка з дакладным, поўным указаннем абставінаў атрымання траўмы, дыягназу, тэрмінаў лячэння і прызначаных працэдур;
- дакумент, які сведчыць асобу.

Калі Вы атрымалі удар, расцяжэнне звязак альбо іншую падобную траўму, то Вам неабходна будзе прад'явіць лісток часовай непрацаздольнасці (копію) альбо даведку - вызваленне ад працы, вучобы (копію), за выключэннем выпадкаў, калі Вы былі ў водпуску (сацыяльным або працоўным), на канікулах.