Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў

Пры наступленні страхавога выпадку неабходна:

Выклікаць ДАІ на месца здарэння і дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, паведаміць адзін другому і пацярпелым сваё імя, прозвішча, адрас, прад’явіць страхавое пасведчанне (страхавы поліс, страхавы сертыфікат, сапраўдны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Атрымаўшы на месцы здарэння ад ДАІ даведку пра ДТЗ, на працягу пяці рабочых дзён падаць пісьмовую заяву (запоўніць спецыяльна прадугледжаныя бланкі заявы, якія прадаставіць страхавая кампанія) страхоўшчыку. Адрас страхоўшчыка і нумар  тэлефона знаходзіцца на кожным бланку страхавога пасведчання.

Пацярпеламу боку варта звяртацца ў страхавую кампанію прычыняльніка шкоды.

Калі ДТЗ адбылося ў выхадны або святочны дзень, пісьмовую заяву належыць падаць страхоўшчыку на працягу першых пяці рабочых дзён пасля выхадных дзён.

У выпадку, калі ў прычыняльніка шкоды на момант ДТЗ няма сапраўднага дагавору абавязковага  страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў (сапраўднага сертыфіката «Зялёная карта», поліса пагранічнага страхавання), пацярпеламу боку трэба звярнуцца ў Беларускае бюро па транспартным страхаванні (калі ДТЗ адбылося ў выхадны дзень, звярнуцца неабходна на працягу пяці рабочых дзён пачынаючы з першага рабочага дня, наступнага за выхадным днём).

Дакументы, неабходныя для страхавой выплаты пры звароце да страхоўшчыка (у Беларускае бюро па транспартным страхаванні):

Для фізічных асоб:
1. Даведка з ДАІ або паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні (пры афармленні дарожна-транспартнага здарэння без удзелу супрацоўнікаў ДАІ);
2. Даговор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;
3.Вадзiцельскае пасведчанне ўдзельніка ДТЗ ( часовы дазвол ) і талон да вадзіцельскага пасведчання ( пры наяўнасці) ;
4.Тэхнічны пашпарт на транспартны сродак або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на транспартны сродак;
5. Сертыфiкат аб праходжанні тэхнічных аглядаў ;
6. Гарантыйная кніжка ( пры наяўнасці) ;
7. Дагавор лізінгу, арэнды ( пры наяўнасці);

8. Грамадзянскi пашпарт уладальніка транспартнага сродку.

9 . Даверанасць ( натарыяльна завераная ) ад уласніка транспартнага сродку ( пры немагчымасці яго асабістай прысутнасці пры падачы заявы аб страце і аглядзе)


Для юрыдычнай асобы:
1. Даверанасць на імя супрацоўніка прадпрыемства на права прадстаўлення інтарэсаў арганізацыі па ўрэгуляванні прычыненага ўрону, які ўзнік у выніку ДТЗ.
2.Копіі пуцявога ліста на транспартны сродак, які ўдзельнічаў у ДТЗ.
3.Рэквізіты банка, які абслугоўвае, з указаннем нумару разліковага рахунку арганізацыі, на які належыць перавесці страхавое пакрыццё.