Расійская Федэрацыя

 Калі Вы сталі удзельнікам ДТЗ, якое адбылося на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі

 

Калі Вы з'явіліся прычыніцелем шкоды ў выніку ДТЗ.

 

1. Паведаміць аб ДТЗ у дарожную паліцыю.

 

Дапускаецца афармленне Паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні (Паведамленні аб аўтааварыі) без выкліку супрацоўнікаў ДЗІБДР толькі ў выпадку, калі адначасова выконваюцца наступныя патрабаванні:

- у ДТЗ адбылося сутыкненне толькі двух транспартных сродкаў;

- у выніку ДТЗ не была прычынена шкода жыццю/здароўю ўдзельнікаў ДТЗ (у тым ліку пасажыраў і пешаходаў), а таксама іншай маёмасці (напрыклад, будынкам, збудаванням, прадметам, якія знаходзяцца ва аўтамабілях удзельнікаў і інш.), акрамя двух транспартных сродкаў удзельнікаў ДТЗ;

- адказнасць кожнага з вадзіцеляў - удзельнікаў ДТЗ застрахаваная па дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці, заключанаму ў дачыненні да транспартнага сродку, які ўдзельнічаў у ДТЗ;

- абставіны прычынення шкоды ў сувязі з пашкоджаннем маёмасці ў выніку ДТЗ, характар і пералік бачных пашкоджанняў транспартных сродкаў не выклікаюць рознагалоссяў удзельнікаў дадзенага ДТЗ.

 

Ліміт пакрыцця шкоды па Паведамленні аб дарожна-транспартным здарэнні складае 50 000 расійскіх рублёў, пры ўмове, што дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці і пацярпелага, і вінаватага заключаны не раней за 02.08.2014.

 

У выпадку афармлення ДТЗ супрацоўнікам ДЗIБДР ліміт пакрыцця шкоды ў частцы кампенсацыі шкоды, прычыненай жыццю або здароўю кожнага пацярпелага, з 1 красавіка 2015 года складае 500 000 расійскіх рублёў. Ліміт пакрыцця шкоды ў частцы кампенсацыі шкоды, прычыненай маёмасці кожнага пацярпелага, з 1 кастрычніка 2014 - 400 000 расійскіх рублёў.

 

Калі другі ўдзельнік не прызнае сваю віну, вядзе сябе агрэсіўна або знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, то рэкамендуецца выклікаць супрацоўнікаў ДЗІБДР.

 

2. Перадаць пацярпеламу ў ДТЗ копію Зялёнай карты (другі ліст страхавога сертыфіката «Зялёная карта».

 

Пры адсутнасці паліцыі на месцы здарэння запоўніць з другім удзельнікам Паведамленне аб аўтааварыі. У Паведамленні аб аўтааварыі павінны быць запоўненыя ўсе графы. Паведамленне аб аўтааварыі павінна быць абавязкова падпісана абодвума ўдзельнікамі ДТЗ. Бок, які прызнае сябе вінаватым, ставіць подпіс у дадатковай графе аб прызнанні вінаватасці.

 

3. Пры наяўнасці некалькіх пацярпелых - запісаць і перадаць ім звесткі аб сваім страхавым сертыфікаце «Зялёная карта» і транспартным сродку.

 

4. Рэкамендуецца сфатаграфаваць месца здарэння, транспартныя сродкі ўдзельнікаў ДТЗ і іх пашкоджанні.

 

У выпадку нанясення шкоды Вашаму здароўю і (або) маёмасці іншым транспартным сродкам.

 

1. Паведаміць пра ДТЗ у дарожную паліцыю.

 

Дачакацца ДЗІБДР і атрымаць у яе даведку на месцы ДТЗ, якая пацвярджае факт здарэння (выдаецца даведка аб ДТЗ па форме №154). У выпадку, калі супрацоўнікам паліцыі ўстаноўлены вінаваты бок, то выдаецца пастанова альбо вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

2. Перадаць другому ўдзельніку звесткі аб сваім страхавым сертыфікаце «Зялёная карта» і транспартным сродку.

 

Пры адсутнасці паліцыі на месцы здарэння запоўніць з другім удзельнікам Паведамленне аб аўтааварыі. У Паведамленні аб аўтааварыі павінны быць запоўненыя ўсе графы. Паведамленне аб аўтааварыі павінна быць абавязкова падпісана абодвума ўдзельнікамі ДТЗ. Бок, які прызнае сябе вінаватым, ставіць подпіс у дадатковай графе аб прызнанні вінаватасці.

 

3. Рэкамендуецца сфатаграфаваць месца здарэння, транспартныя сродкі ўдзельнікаў ДТЗ і іх пашкоджанні.

 

4. Захаваць дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі, панесеныя ў сувязі з ДТЗ.

 

5. Звярнуцца ў страхавую арганізацыю прычыніцеля шкоды з заявай аб кампенсацыі шкоды, атрыманай ў выніку ДТЗ.

 

Даныя аб страхавой арганізацыі, якая выдала страхавы поліс абавязковага страхавання, пазначаныя ў гэтым страхавым полісе.

Заяву аб кампенсацыі шкоды неабходна падаць у страхавую кампанію прычыніцеля шкоды да вяртання ў Рэспубліку Беларусь або ўдакладніць магчымасць правядзення незалежнай экспертызы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

 

6. Калі грамадзянская адказнасць іншага ўдзельніка ДТЗ не застрахаваная на момант ДТЗ альбо застрахаваная па Зялёнай карце, неабходна ў самыя кароткія тэрміны звярнуцца ў Расійскі Саюз Аўтастрахоўшчыкаў, які знаходзіцца па адрасе: г.Масква, вул. Люсінаўская, д.27, стр.3, тэл. (495) 771-69-47, для даведак (495) 641-27-87, электронная пошта: green_card@autoins.ru;

 

7. Захаваць аўтамабіль у пасляаварыйным стане да агляду спецыялістам па вызначэнні кошту транспартных сродкаў (накіраванне на такі агляд выдаецца страхавой арганізацыяй, якая выдала страхавы сертыфікат (поліс), альбо Бюро краіны, на тэрыторыі якой адбылося ДТЗ.

 

Любыя кансультацыі аб кампенсацыі шкоды ў рамках абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў можна атрымаць у Бюро краіны, на тэрыторыі якой адбылося ДТЗ (кантактная інфармацыя на адваротным баку Вашага страхавога сертыфіката «Зялёная карта»).