АўтаКАСКА

Пры надыходзе страхавога выпадку неабходна:

1. Прыняць разумныя і даступныя меры, каб паменшыць магчымыя страты.
2. Неадкладна заявіць пра падзею, якая адбылася, у кампетэнтныя органы (ДАІ, міліцыю, МНС і да т.п.). Для аўтамабіляў, застрахаваных па варыянце «Аўтакаска «Міні», дапускаецца запаўненне паведамлення аб дарожна-транспартным здарэнні.
3. Пры наяўнасці магчымасці, зрабіць фота ці відэа здымку транспартнага сродку і месца здарэння.
Страхавое пакрыццё можа выплачвацца без дакументаў з кампетэнтных органаў не больш за два разы ў перыяд дзеяння дагавора страхавання, за выключэннем выпадкаў:
- крадзяжу асобных элементаў аўтамабіля ў выніку неправамерных дзеянняў трэціх асоб;
- пашкоджанняў транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці таксі, а таксама транспартных сродкаў, на якія выдадзены рэгістрацыйныя знакі, якія дубліруюцца, па прычыне нездавальняючага стану дарогі.

Пералічаныя выпадкі павінны быць пацверджаны дакументамі з кампетэнтных органаў, альбо даведкай ДАІ, выдадзенай на месцы дарожна-транспартнага здарэння.

4. Не пазней за 3 рабочыя дні пісьмова заявіць пра наступленне падзеі ў адасобленае падраздзяленне Белдзяржстраху таго раёна (горада), на тэрыторыі якога яно адбылося, ці знаходзіцца транспартны сродак, або з якім заключаны дагавор страхавання.
5. Прад'явіць страхоўшчыку пашкоджаны транспартны сродак (да рамонту) або яго рэшткі, пашкоджаныя часткі, дэталі, прадметы для агляду ацэншчыку транспартных сродкаў.
 
Пры надыходзе страхавога выпадку за межамі Рэспублікі Беларусь неабходна:

1. Прыняць разумныя меры, каб паменшыць магчымую шкоду. 
2. Неадкладна паведаміць у кампетэнтныя органы (дарожную паліцыю і інш.) і страхоўшчыку (яго прадстаўніку) пра тое, што адбылося.
3. Узгадніць са страхоўшчыкам далейшыя дзеянні. Зрабіць фатаграфіі транспартнага сродку і месца здарэння, а таксама пры наяўнасці другога ўдзельніка здарэння запоўніць паведамленне аб аўтааварыі.
4. Без згоды страхоўшчыка (яго прадстаўніка, аварыйнага камiсара) не рабіць ніякіх зменаў у пашкоджаным транспартным сродку і не рабіць рамонт, калі толькі пашкоджаны за мяжой транспартны сродак не патрабуе рамонту, неабходнага для бяспечнага руху. Усе дзеянні па рамонце аўтамабіля ўзгадняць з Белдзяржстрахам.
5. Пасля вяртання ў Рэспубліку Беларусь страхавальнік на працягу 2 рабочых дзён са дня вяртання абавязаны звярнуцца да страхоўшчыка з заявай пра ўрон і зробленым рамонце ў пісьмовай форме з матывацыяй неабходнасці зробленага рамонту за мяжой.
 
У выпадку згону, крадзяжу транспартнага сродку неабходна:

У выпадку згону, крадзяжу транспартнага сродку страхавальнік абавязаны на працягу 24 гадзін (не лічачы выхадных і святочных дзён) з моманту паведамлення страхоўшчыка пра згон, крадзеж прад'явіць арыгінал пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці, а таксама ключы, калі згон, крадзеж адбыўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а калі згон, крадзеж адбыўся за мяжой - на працягу двух сутак (не лічачы выхадных і святочных дзён), пасля вяртання ў Рэспубліку Беларусь.
 
Пералік дакументаў, неабходных для звароту ў страхавую кампанію пры надыходзе страхавога выпадку:
 
Для фізічных асоб:
 
1.Даведка з кампетэнтных органаў (ДАІ, міліцыі, МНС і да т.п.) або паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні, калі страхавы выпадак прадугледжвае іх наяўнасць
2.Страхавы поліс
3.Вадзіцельскае пасведчанне ўдзельніка ДТЗ (часовы дазвол) і талон да вадзіцельскага пасведчання
4.Тэхнічны пашпарт на транспартны сродак або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на транспартны сродак
5.Сертыфікат аб праходжанні тэхнічных аглядаў
6.Гарантыйная кніжка (пры наяўнасці)
7.Дагавор лізінгу, арэнды (пры наяўнасці)
8.Грамадзянскі пашпарт выгаданабытчыка
 
Для юрыдычных асоб:
 
1.Даверанасць (на фірменным бланку ў выглядзе ліста на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы ў «Белдзяржстраху» з правам подпісу ў дакументах)
2.Даведка з кампетэнтных органаў (ДАІ, міліцыі, МНС і да т.п.) або паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні, калі страхавы выпадак прадугледжвае іх наяўнасць.
3.Страхавы поліс (завераная копія ці арыгінал)
4.Вадзіцельскае пасведчанне ўдзельніка ДТЗ (часовы дазвол) і талон да вадзіцельскага пасведчання (завераная копія ці арыгінал)
5.Тэхнічны пашпарт на транспартны сродак або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на транспартны сродак (завераная копія ці арыгінал)
6.Сертыфікат аб праходжанні тэхнічных аглядаў (завераная копія ці арыгінал)
7.Дарожны ліст, пры выкарыстанні такога дакумента ў арганізацыі (завераная копія ці арыгінал)
8.Даведка пра прабег транспартнага сродку на дату ДТЗ
9.Гарантыйная кніжка (пры наяўнасці)
10.Дагавор лізінгу, арэнды (пры наяўнасці)
11.Рэквізіты (у выглядзе ліста) банка, які абслугоўвае, з указаннем нумара разліковага рахунку арганізацыі, на які варта перавесці страхавую кампенсацыю.
 
Згодна з п. 50.12 Правілаў №23 ДОБРААХВОТНАГА СТРАХАВАННЯ НАЗЕМНЫХ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ (узгодненых Міністэрствам фінансаў РБ ад 03.03.2004, рэгістрацыйны нумар 118) са зменамі і дапаўненнямі
Страхоўшчык мае права адтэрмінаваць састаўленне акта аб страхавым выпадку, калі яму не прадстаўлены ўсе неабходныя дакументы - да iх прадастаўлення, а таксама калі ў яго маюцца матываваныя сумненні ў сапраўднасці дакументаў, якія пацвярджаюць страхавы выпадак.