Страхаванне кватэры

Пры наступленні страхавога выпадку неабходна:

1. Прыняць меры для змяншэння памеру ўрону, пры гэтым выконваць указанні страхоўшчыка, калі яны з’явяцца.

2. Неадкладна, але не пазней чым за 3 рабочыя дні са дня страты (гібелі) або пашкоджання маёмасці, паведаміць страхоўшчыку або прадстаўніку аб прычыненым уроне.

3. У выпадку страты (гібелі) або пашкоджання застрахаванай маёмасці з прычыны пажару або ўдару маланкі, выбуху, аварыі ацяпляльнай сістэмы, вадаправоднай і каналізацыйнай сеткі, неправамерных дзеянняў трэціх асоб неадкладна, як толькі стала вядома, заявіць у адпаведныя кампетэнтныя органы (дзяржаўнай пажарнай службы, аварыйнай службы, унутраных спраў і да т.п.), а па фактах гібелі або пашкоджання жылых памяшканняў і маёмасці ў шматкватэрных жылых дамах, звязаных з іх эксплуатацыяй, таксама заявіць і ў жыллёва-экплуатацыйную арганізацыю, якая абслугоўвае гэты дом.

Дакументы, неабходныя для страхавой выплаты:

1. Пісьмовая заява аб выплаце страхавога пакрыцця.

2. Дакументы, якія сведчаць аб прыналежнасці маёмасці на момант страхавога выпадку.

3. Дагавор страхавання.