Што рабіць пры пашкоджанні маёмасці пры паводцы або разводдзі

1. Страхавальнік (выгаданабывальнік, пацярпелы, адказная асоба, упаўнаважаная асоба) пры пашкоджанні маёмасці ў выніку высокага ўзроўню вады пры паводцы, разводдзі абавязаны выканаць наступныя дзеянні:
– прыняць усе разумныя і даступныя меры па прадухіленні і памяншэнні ўрону, пры гэтым выконваць указанні страхоўшчыка, калі яны з’явяцца;
– неадкладна, але не пазней чым за 3 рабочыя дні, як толькі стала вядома, паведаміць любым даступным спосабам (вуснае апавяшчэнне, пісьмовая заява і да т.п.) страхоўшчыку або яго прадстаўніку пра падзею, што адбылася, якая пасля можа быць прызнана страхавым выпадкам;
– захаваць да састаўлення акта агляду страхоўшчыкам пашкоджаную маёмасць у тым выглядзе, у якім яна апынулася пасля падзеі, якая адбылася;
– пры наведванні месца здарэння прадстаўніком страхоўшчыка напісаць заяву аб прычыненым уроне.

2. Састаўленне канчатковага акта агляду, які фіксуе аб'ёмы пашкоджання, выконваецца пасля зніжэння высокага ўзроўню вады.

3.Пасля атрымання ўсіх неабходных дакументаў, якія пацвярджаюць факт, прычыну, абставіны, характар і аб’ём урону, Белдзяржстрах разглядае матэрыялы справы і прымае рашэнне аб прызнанні або непрызнанні заяўленага выпадку страхавым.