Страхаванне банкаўскіх рызык

У рамках такога дагавора пакрываюцца страты, якія адбыліся з прычыны:

 

1. зламысных і супрацьпраўных дзеянняў супрацоўнікаў банка, накіраваных на атрыманне даходу або прычынення шкоды банку;

2. аперацый з падробленымі каштоўнымі паперамі, плацежнымі дакументамі, грашовымі знакамі, дакументамі, якія змяшчаюць падроблены подпіс;

3. шантажу супрацоўнікаў банка;

4. несанкцыянаванага ўводу, змены, выдалення ці крадзяжу інфармацыі з камп'ютарных сістэм банка;

5. выканання сфальсіфікаваных распараджэнняў, перададзеных з дапамогай электронных або факсімільных паведамленняў;

6. дзеяння камп'ютарных вірусаў.

 

Таксама па дагаворы могуць пакрывацца расходы страхавальніка па вядзенню спраў у судзе.

 

Страхавая сума па дагаворы ўстанаўліваецца па пагадненні бакоў у межах сумы ўрону (у тым ліку пакрыццё судовых выдаткаў), які страхавальнік можа панесці пры надыходзе страхавога выпадку. Страхавая сума можа ўстанаўлівацца як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце.  Пры заключэнні дагавора рэкамендавана ўстанаўленне франшызы.

 

Пры заключэнні дагавора страхавальнік падае ў Белдзяржстрах запоўненую заяву аб страхаванні, завераную кіраўніком страхавальніка, копію ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, а таксама іншыя дакументы па патрабаванні страхоўшчыка (статут, пасведчанне з рэгістрацыі і інш.)

 

Арыенціровачны памер страхавой прэміі пры заключэнні гадавога дагавора складае 5 000 даляраў ЗША пры страхавой суме 250 000 даляраў ЗША.

 

Перавагі заключэння дагавора ў Белдзяржстраху:

 

- Кампетэнтнасць спецыялістаў, што дазваляе атрымаць пісьменную і падрабязную кансультацыю па гэтаму віду страхавання;

- Шырокая сетка падраздзяленняў Белдзяржстраху па ўсёй рэспубліцы, што гарантуе аператыўнае заключэнне і суправаджэнне дагавораў;

- Супрацоўніцтва з брокерскімі арганізацыямі, а таксама з цэлым шэрагам замежных страхавых i перастраховачных кампаній, што дае магчымасць перадаваць рызыкі ў перастрахаванне замежным арганізацыям.