Страхаванне каштоўнасцей кас

Аб'екты страхавання:

 

- Наяўная нацыянальная валюта;

- Наяўная замежная валюта ў выглядзе банкнот і манет;

- Каштоўныя металы ў выглядзе зліткаў і манет (за выключэннем манет, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам);

- Каштоўныя камяні ў натуральным і апрацаваным выглядзе;

 

Страхавыя рызыкі:

 

- Пажар, незалежна ад прычыны ўзнікнення (у тым ліку падпал); прамое трапленне маланкі ў застрахаваную маёмасць; уздзеянне гукавой хвалі; выбух; падзенне пілатуемага, а таксама непілатуемага лятальнага апарата, яго частак або грузу;

- Небяспечныя і (або) неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы; уздзеянне падглебавых вод; прасадка грунта; падзенне дрэў; абвальванне суседніх будынкаў, збудаванняў, а таксама іх частак;

- Неправамерныя дзеянні трэціх асоб, у тым ліку крадзеж (спроба крадзяжу) маёмасці;

- Аварыя ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пранікненне вады з суседняга памяшкання, несанкцыяніраванае дзейнічанне (паломка) сістэм пажаратушэння;

 

Каштоўнасці кас лічацца застрахаванымі ў месцы захоўвання (знаходжання) каштоўнасцяў (банкаўскае сховішча або сейф, банкаўская ячэйка; спецыяльна абсталяваны касавы вузел (памяшканне), у тым ліку пункт абмену валют, і інш.)


Кошт страхавання:

Тарыфы па страхаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна ў кожным канкрэтным выпадку і залежаць ад такіх фактараў, як агульны стан маёмасці, якая страхуецца, наяўнасць сістэм відэаназірання, наяўнасць ахоўнай сігналізацыі, знаходжанне маёмасці ў будынку ці па-за ім, памер страхавой сумы, франшызы і інш.