Страхаванне грузаў

Аб'ектам страхавання з'яўляюцца  маёмасныя інтарэсы страхавальніка (выгаданабывальніка), звязаныя са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем грузу, незалежна ад спосабу яго транспарціроўкі, які знаходзіцца ў валоданні, карыстанні, распараджэнні страхавальніка (выгаданабывальнікі).

     

Страхавым выпадкам з'яўляецца страта (гібель) або пашкоджанне грузу ў выніку падзей, прадугледжаных дагаворам страхавання згодна з выбраным варыянтам, якія прывялі да ўзнікнення абавязка страхоўшчыка зрабіць страхавую выплату.

 

Дагавор страхавання можа быць заключаны па адным з ніжэйпералічаных варыянтаў:

 

Варыянт 1 - "з адказнасцю за ўсе рызыкі"

 

- шкода ад страты, пашкоджання або поўнай згубы ўсяго або часткі грузу,  акрамя выпадкаў, прадугледжаных правіламі;

- страты, выдаткі і ўзносы па агульнай аварыі па долі грузу (толькі частцы грузу);

- расходы па прыняццю страхавальнікам разумных і даступных мер, каб паменшыць магчымыя страты пры надыходзе страхавога  выпадку

 

Варыянт 2 - "з адказнасцю за прыватную аварыю"

 

- шкода ад пашкоджання або поўнай згубы ўсяго або часткі грузу з прычыны агню, маланкі, буры, віхуры і іншых стыхійных бедстваў, крушэння або сутыкнення транспартных сродкаў паміж сабой або ўдару іх аб нерухомыя або плывучыя прадметы, пасадкі судна на мель, правалу мастоў, выбуху, пашкоджання судна лёдам, падмочкі забортнай вадой, а таксама з прычыны мер, прынятых для ратавання або тушэння пажару;

- шкода з прычыны знікнення транспартнага сродку з грузам без вестак;

- шкода ад пашкоджання або поўнай згубы ўсяго або часткі грузу з прычыны аварыі пры пагрузцы, укладцы, выгрузцы грузу і запраўцы транспартнага сродку палівам

 

Варыянт 3 - "без адказнасці за пашкоджанні акрамя выпадкаў крушэння"

 

- шкода ад поўнай згубы ўсяго або часткі грузу з прычыны агню, маланкі, буры, віхуры і іншых стыхійных бедстваў, крушэння або сутыкнення транспартных сродкаў паміж сабою або ўдару іх аб нерухомыя або плывучыя прадметы, пасадкі судна на мель, правалу мастоў, выбуху, пашкоджання судна лёдам , падмочкі забортнай вадой, а таксама з прычыны мер, прынятых для ратавання або для тушэння пажару;

- шкода з прычыны знікнення транспартнага сродку з грузам без вестак;

- шкода ад поўнай згубы ўсяго або часткі грузу з прычыны аварыі пры пагрузцы, кладцы, выгрузцы грузу і прыёме транспартным сродкам паліва;

- шкода, выдаткі і ўзносы па агульнай аварыі па долі грузу (толькі ў частцы грузу);

 

   Страхавы кошт устанаўліваецца асобна па кожнаму застрахаванаму аб'екту або сукупнасці аб'ектаў (групах, катэгорыям маёмасці), названых у дагаворы страхавання (страхавым полісе), на падставе прадстаўленых дакументаў, якія пацвярджаюць кошт маёмасці, або шляхам экспертнай ацэнкі.   Страхавы  кошт можа ўключаць у сябе кошт грузу і пацверджаныя расходы па перавозцы грузу (не больш за 10% ад кошту грузу).

 

   Дагавор страхавання можа быць заключаны альбо на тэрмін, вызначаны каляндарнымі днямі, альбо на перыяд з моманту атрымання грузу перавозчыкам і да моманту яго выдачы ў пункце прызначэння на падставе пісьмовай заявы.

   Для вырашэння пытання аб прызнанні заяўленага выпадку страхавым і выплаце страхавой кампенсацыі страхавальнік (выгаданабывальнік) абавязаны прадставіць страхоўшчыку заяву аб выплаце страхавой кампенсацыі, а таксама прадугледжаныя правіламі дакументы.

 

expand_less