Страхаванне асноўных сродкаў і таварных запасаў

 

Аб'екты страхавання:

- Асноўныя сродкі (будынкі, збудаванні, перадатачныя прылады, машыны і абсталяванне, інструмент, вытворчы і гаспадарчы інвентар і іншыя асноўныя сродкі);

- Абаротныя фонды: вытворчыя і таварныя запасы, незавершаная вытворчасць, а таксама гатовая прадукцыя.

Страхавыя рызыкі:

- Пажар, незалежна ад прычыны ўзнікнення (у тым ліку падпал); прамое пападанне маланкі ў застрахаваную маёмасць; уздзеянне гукавой хвалі; выбух; падзенне пілатуемага, а таксама непілатуемага лятальнага апарата, яго частак або грузу;

- Небяспечныя і (або) неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы; уздзеянне падглебавых вод; прасадка грунта; падзенне дрэў; падзенне ледзяшоў; любое прамое ўздзеянне на застрахаваную маёмасць, аказанае жывёламі і птушкамі; абвальванне суседніх будынкаў, збудаванняў, а таксама іх частак;

- Крадзеж (спроба крадзяжу) маёмасці;

- Неправамерныя дзеянні трэціх асоб (у тым ліку наезд транспартных сродкаў), за выключэннем крадзежу (спробы крадзяжу) маёмасці;

- Аварыя ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пранікненне вады з суседняга памяшкання, несанкцыяніраванае дзейнічанне (паломка) сістэм пажаратушэння;

- Адабранне, канфіскацыя, рэквізіцыя, нацыяналізацыя, арышт або знiшчэнне па распараджэнні дзяржаўных органаў застрахаванай маёмасці, перададзенай у заклад, калі залогадавальнік не можа замяніць застрахаваную маёмасць раўнацэннай маёмасцю;

- Уздзеянне электрычнага току на электрычныя прылады;

- Паломка машын і механізмаў;

- Гібель, пашкоджанне (псаванне) маёмасці, якая знаходзіцца ў халадзільных камерах, халадзільных устаноўках, іншых аўтаматычных халадзільных устаноўках, што надышлі ў выніку парушэння тэмпературнага або кліматычнага рэжыму, выкліканага аварыямі халадзільнай камеры, халадзільнай устаноўкі, іншай аўтаматычнай халадзільнай устаноўкі, сістэм іх кандыцыянавання, іншага абсталявання , якое ўваходзіць у іх склад, па падтрыманні зададзенай тэмпературы (кліматычнага рэжыму) альбо раптоўным спыненнем падачы, перабоямі, перападамі ў напружанні электрычнага току, альбо любым уздзеяннем на халадзільную камеру, халадзільную ўстаноўку, іншую аўтаматычную халадзільную ўстаноўку (у тым ліку на элементы, якія забяспечваюць іх работу), аказаным жывёламі і птушкамі; раптоўнай і неспадзяванай уцечкі холадагенту або яго выкіду ўнутр халадзільнай камеры, халадзільнай устаноўкі, іншай аўтаматычнай халадзільнай устаноўкі.


Нашы перавагі:

- «Канструяванне» страхавога пакрыцця ў адпаведнасці з патрэбамі кліента;

- Гібкая сістэма скідак, якая ў тым ліку ўлічвае кожны заключаны ў Белдзяржстраху дагавор страхавання;

- Магчымасць правядзення ўласнай ацэнкі кошту маёмасці для мэт страхавання;

- Наяўнасць значнага памеру ўласнага капіталу дазваляе ў самыя кароткія тэрміны прымаць на страхаванне буйныя рызыкі.


Кошт страхавання:

 

Тарыфы па страхаванні маёмасці ўстанаўліваюцца індывідуальна ў кожным канкрэтным выпадку.

Кошт страхавання залежыць ад такіх фактараў, як агульны стан маёмасці, якая страхуецца, наяўнасць па суседстве з прадпрыемствам небяспечных вытворчасцяў, наяўнасць ахоўных сістэм, памер страхавой сумы, франшызы і інш.