Страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў

Прычынай ДТЗ можа быць і няўважлівасць вадзіцеля, і непаладкі аўтамабіля, і проста збег абставін. У выніку здарэння вадзіцель і пасажыры могуць атрымаць траўмы і будуць вымушаныя звяртацца ў лячэбныя ўстановы.

Белдзяржстрах прапаноўвае страхаванне вадзіцеля і пасажыраў аўтамабіля ад няшчаснага выпадку. Гэта дазволіць атрымаць матэрыяльную кампенсацыю ў выпадку прычынення шкоды здароўю.


Аб’ект страхавання:
– жыццё і здароўе пасажыраў і вадзіцеля ў транспартым сродку.


Страхавая рызыка:
– шкода жыццю і здароўю людзей, якія знаходзяцца ў транспартным сродку, у выніку дарожна-транспартнага здарэння, узгарання або выбуху транспартнага сродку.


Страхавая сума
Дагавор страхавання ад няшчаснага выпадку можа быць заключаны па дзвюх сістэмах (паушальная і сістэма месцаў).  У першым выпадку страхуецца ўвесь салон аўтамабіля: вадзіцель і яго пасажыры. Ліміт адказнасці размяркоўваецца паміж усімі людзьмі ў залежнасці ад траўмаў, атрыманых у выніку ДТЗ і ліку людзей. У другім — для кожнага месца аўтамабіля ўстанаўліваецца свая страхавая сума, у межах гэтай сумы ў далейшым страхавая кампанія будзе несці адказнасць. На ўвесь перыяд страхавання  ўстанаўліваецца ліміт адказнасці. Сума выплат на працягу перыяду страхавання не можа перавысіць дадзены ліміт.


Страхавое пакрыццё:
– пры наступленні часовага расстройства здароўя застрахаванай асобы ў выніку няшчаснага выпадку памер страхавога забеспячэння, якое падлягае выплаце, вызначаецца ў залежнасці ад расстройства здароўя, якое наступіла;
– пры ўстанаўленні застрахаванай асобе інваліднасці ў выніку няшчаснага выпадку страхавая выплата робіцца ў памеры ад страхавой сумы: пры ўстанаўленні першай групы інваліднасці 70 працэнтаў, другой групы — 50 працэнтаў, трэцяй групы, інваліду дзяцінства — 40 працэнтаў;
– у выпадку смерці застрахаванай асобы страхавая выплата робіцца ў памеры страхавой сумы.