Cтрахаванне медыцынскіх выдаткаў

Клопат кампаніі пра сваіх работнікаў — адзін з паказчыкаў высокага ўзроўню яе карпаратыўнай культуры. Для такіх кліентаў мы прапаноўваем праграмы медыцынскага страхавання супрацоўнікаў, якія ўяўляюць сабой усе віды медыцынскай дапамогі — амбулаторна-паліклінічную, стаматалагічную, стацыянарную. Вы дабіваецеся росту эканамічнай эфектыўнасці пры зніжэнні захворванняў і працастрат.

Страхавы поліс страхавання медыцынскіх выдаткаў прадугледжвае арганізацыю і аплату медыцынскага абслугоўвання ў адпаведнасці з абранай страхавой медыцынскай праграмай, а ўзносы па ім уключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг).


Страхавая медыцынская праграма
Страхавая медыцынская праграма — гэта пэўны аб’ём медыцынскай дапамогі, гарантаваны застрахаванай асобе па дагаворы страхавання.

Пры заключэнні дагавора страхавання медыцынскія паслугі застрахаваным асобам забяспечваюць больш за 650 лячэбных устаноў па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і:
– ДУ «Рэспубліканская бальніца» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
– Кансультатыўны прафесарскі цэнтр БелМАПА;
– Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння;
– лепшыя профільныя ўстановы аховы здароўя рэспублікі.

Для арганізацыі і каардынацыі аказання медыцынскай дапамогі толькі ў Белдзяржстраху маецца кругласутачная ўрачэбная служба — аддзел асістансу.

Пры страхаванні калектыву прымяняецца гібкая сістэма скідак.

Колькасць калектыву
(чалавек)
Гадавы ўзнос на аднаго чалавека пры страхавой суме 5000 еўра
ад 10 да 19 203
ад 20 да 99 180
ад 100 да 499 158

                                                                    
Добраахвотнае медыцынскае страхаванне — адно з самых запатрабаваных кірункаў страхавання.

Заключыць дагавор добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама  дзеяздольныя фізічныя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.

Полісы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў можна набыць у любым падраздзяленні Белдзяржстраху.

Падаткаабкладанне ў медыцынскім страхаванні.

Атрымаць дадатковую інфармацыю або кансультацыю можна па тэлефонах: 017 335-40-73.