Порядок и условия оформления ДТП без участия сотрудников ГАИ

 Можна не выклікаць ДАІ на месца ДТЗ і запоўніць бланк паведамлення аб ДТЗ самастойна

пры адначасовай наяўнасці наступных акалічнасцей:

 

1. шкода нанесена толькі маёмасці (людзі не пацярпелі);

2. ў ДТЗ удзельнічаюць толькі 2 транспартныя сродкі;

3. вадзіцелі маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;

4. у дачыненні да абодвух транспартных сродкаў маюцца дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання;

5. абставіны прычынення шкоды не выклікаюць спрэчкі і зафіксаваны ў паведамленнях аб ДТЗ;

6. асобы, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, не прад'яўляюць прэтэнзій адзін да аднаго (гэта значыць не знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага і інш. ап'янення);

7. шкода, прычыненая маёмасці кожнага з удзельнікаў ДТЗ, ацэньваецца імі ў памеры да 400 еўра па ўстаноўленаму Нацыянальным банкам афіцыйнаму курсу беларускага рубля ў адносінах да еўра.

 

  Бланк паведамлення аб ДТЗ не запаўняецца:

 

- калі памер нанесенай шкоды ацэнены на суму больш за 400 еўра;

- калі шкода нанесена жыццю або здароўю;

- калі ДТЗ адбылося з удзелам больш чым двух транспартных сродкаў (далей - ТС);

- у выпадку адсутнасці ва ўдзельнікаў ДТЗ дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;

- у выпадку адсутнасці ў асоб, якія кіравалі ТС, правоў на кіраванне ТС;

- пры наяўнасці рознагалоссяў ва ўдзельнікаў ДТЗ па характары і бачных пашкоджаннях ТС;

- у выпадку прад'яўлення прэтэнзій асобамі, якія кіравалі ТС, да стану адзін аднаго.