Зялёная карта

 «Зялёная карта» - міжнародная сістэма страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую жыццю, здароўю і маёмасці трэціх асоб у выніку дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося на тэрыторыі краіны-члена сістэмы. Уладальнік транспартнага сродку пры выездзе з Рэспублiкi Беларусь у краіны, якія ўваходзяць у сістэму «Зялёная карта», павінен набыць страхавы сертыфікат, які пацвярджае, што яго адказнасць застрахаваная, і прад'явіць яго ў пункце пропуску праз дзяржаўную мяжу. Пералік краін, на якія распаўсюджваецца дзеянне дагавора «Зялёная карта», пазначаны ў страхавым сертыфікаце.

 

Дзяржавы-ўдзельніцы сістэмы «Зялёная карта» прызнаюць дагаворы страхавання, заключаныя ў адной з краін-удзельніц Лонданскага пагаднення, і гарантуюць кампенсацыю шкоды пацярпеламу боку ў выпадку ДТЗ, якое адбылася на яе тэрыторыі.

 

Набываючы ў Белдзяржстраху «Зялёную карту», страхавальнік па заключаным дагаворы страхавання атрымлівае страхавую абарону на выпадак наступлення яго грамадзянскай адказнасці перад трэцімі асобамі і ўзнікнення ў страхоўшчыка абавязку зрабіць страхавую выплату ў адпаведнасці і на аснове норм грамадзянскага заканадаўства краіны, дзе адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. У выпадку вінаватасці ў ДТЗ неабходна проста прад'явіць поліс «Зялёная карта» супрацоўніку паліцыі або пацярпеламу.

 

Дагавор страхавання заключаецца толькі на транспартны сродак, зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, і можа быць аформлены на тэрмін ад 15 дзён да 1 года. Кошт страхавога сертыфіката, акрамя тэрміну дзеяння, залежыць ад тыпу транспартнага сродку (легкавы аўтамабіль, грузавы, аўтобус і інш.) і краін наведвання (усе краіны, Украіна і Малдова, Расійская Федэрацыя).

 

Некаторыя з тарыфаў на легкавыя аўтамабілі прыведзены ў наступнай табліцы*:

Тэрыторыя дзеяння “Зялёнай карты”

Тэрмін страхавання

15 дзён

месяц

3 месяцы

6 месяцаў

1 год

Украіна і Малдова

 

5€

 

10€

 

25€

 

45€

 

75€

Расійская Федэрацыя

 

10€

 

19€

 

49€

 

79€

 

108€

Усе краіны

30€

50€

145€

230€

425€


Згодна з Палажэннем аб страхавой дзейнасці, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 530, аплата страхавога ўзносу па дагаворы страхавання «Зялёная карта» ажыццяўляецца адначасова ў свабодна канверсоўнай валюце. У Белдзяржстраху аплату можна ажыццявіць у Еўра, далярах ЗША і польскіх злотых.

 

У выпадку выезду з Рэспублікі Беларусь кіроўца абавязаны прад'явіць у пункце пропуску праз дзяржаўную мяжу дагавор страхавання «Зялёная карта».

 

* Памеры страхавых узносаў па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 531 і з'яўляюцца адзінымі для ўсіх страхавых кампаній Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.