Страхаванне адказнасці кіраўнікоў

Дзейнасць кожнай кампаніі асацыюецца ў першую чаргу з персанальнай працай яе кіраўнікоў.У выпадку, калі кіраўнік сваімі памылковымі рашэннямі або нядбайнымі дзеяннямі наносіць шкоду юрыдычнай асобе, яму можа быць прад'яўлены іск або прэтэнзія аб кампенсацыі шкоды.

Абараніць інтарэсы кампаніі ў такой няпростай сітуацыі дапаможа дагавор страхавання адказнасці кіраўнікоў (D & O liability Policy).

 

Страхавальнікам па такому дагавору з'яўляецца дзеяздольная фізічная асоба, камерцыйная арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік, якія з'яўляюцца на законнай падставе кіраўніком юрыдычнай асобы.  Дагавор страхавання заключаецца на карысць пазначанай у дагаворы юрыдычнай асобы, якой могуць быць прычынены страты з прычыны неасцярожных, ненаўмысных дзеянняў страхавальніка-кіраўніка гэтай юрыдычнай асобы.

 

Пры заключэнні дагавора страхавальнік падае ў Белдзяржстрах пісьмовую заяву і дакументы па патрабаванні страхоўшчыка (дыплом (дыпломы) аб заканчэнні навучальнай установы, копія працоўнай кніжкі і інш.)

 

Страхавы выпадак - факт прычынення юрыдычнай асобе страт у выніку неасцярожных, ненаўмысных дзеянняў (бяздзейнасці) страхавальніка па кіраванні дадзенай юрыдычнай асобай, учыненых (дапушчаных) у перыяд дзеяння дагавора страхавання, што пацягнула заяву ўласнікам маёмасці (заснавальнікам, удзельнікам) юрыдычнай асобы ў суд патрабавання аб кампенсацыі страт.

Дадаткова могуць пакрывацца судовыя выдаткі страхавальніка ў сувязі з прад'яўленнем яму іску аб кампенсацыі страт, прычыненых юрыдычнай асобе, якой ён кіруе.

 

Ліміт адказнасці па дагаворы ўстанаўліваецца па пагадненні бакоў (у беларускіх рублях або ў замежнай валюце), аднак не можа быць менш за 1 000 базавых велічынь, устаноўленых на момант заключэння дагавора страхавання.

 

Па дагаворы страхавання абавязкова ўстанаўленне безумоўнай франшызы, мінімальны памер якой - 10% ад сумы страт, якія падлягаюць пакрыццю.

 

Сярэдні страхавы ўзнос пры ліміце адказнасці 10 000 еўра - 140 еўра.

 

 

expand_less