Страхаванне адказнасці праваўладальніка за прычыненне шкоды іншым асобам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці

У сувязі з уступленнем Рэспублікі Беларусь у Мытны саюз з'явіліся новыя патрабаванні ў дачыненні да дзейнасці юрыдычных асоб у сферы мытнай справы. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам адной з умоў уключэння ў мытны рэестр аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца заключэнне дагавора страхавання адказнасці праваўладальніка на выпадак прычынення шкоды іншым асобам у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

 

Аб'екты страхавання:

 

- Адказнасць па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення страхавальнікам шкоды маёмасці (маёмасных правах) пацярпелых у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

- Выдаткі па вядзенню ў судовых органах спраў па спрэчках з пацярпелымі, звязаных з прычыненнем страхавальнікам шкоды маёмасці (маёмасных правах) пацярпелых у сувязі з прыпыненнем выпуску тавараў, якія змяшчаюць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

 

Ліміт адказнасці па кампенсацыі шкоды ўстанаўліваецца па пагадненні бакоў у памеры не менш мінімальнага ліміту адказнасці, устаноўленага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Сярэдні страхавы ўзнос пры заключэнні дагавора на 1 год складае 92 еўра пры страхавой суме 10 000 еўра.

 

Перавагі супрацоўніцтва з нашай кампаніяй:

 

1. Белдзяржстрах прапануе страхавыя паслугі на выгадных умовах з прадастаўленнем скідак за комплекснае, бесперапыннае і бясстратнай страхаванне;

2. Белдзяржстрах мае шырокую сетку падраздзяленняў па ўсёй рэспубліцы, што дазваляе забяспечваць страхавую абарону ў любым рэгіёне Беларусі, а таксама неадкладна выконваць свае абавязацельствы перад кліентам.