Страхаванне прафесійнай адказнасці ўрачоў і лячэбных устаноў

Страхаванне прафесійнай адказнасці ў любой сферы — гэта надзейны і цывілізаваны механізм пакрыцця выдаткаў, прычыненых памылковымі дзеяннямі работніка. У медыцыне цана памылкі не проста высокая — яна несувымерная, бо ад яе залежыць чалавечае жыццё. Колькасць прэтэнзій да ўрачоў з боку пацыентаў з кожным днём няўхільна расце. Аднак партнёрства з Белдзяржстрахам не толькі знізіць вашы матэрыяльныя страты, але і забяспечыць паўнацэнную юрыдычную абарону з прыцягненнем адвакатаў і вядзеннем справы ў судзе.

Страхавое пакрыццё ўключае:


– кампенсацыю шкоды, прычыненай жыццю і здароўю, у тым ліку:
– страчаны заробак, якога пазбавіўся пацярпелы ў выніку страты працаздольнасці або яе змяншэння ў выніку прычынення калецтва або іншага пашкоджання здароўя;
– дадаткова панесеныя выдаткі, выкліканыя пашкоджаннем здароўя (на лячэнне, дадатковае харчаванне, набыццё лякарстваў, пратэзаванне, пабочны догляд, транспартныя выдаткі, падрыхтоўку да іншай прафесіі);
– частка заробку, якога ў выпадку смерці пацярпелага пазбавіліся непрацаздольныя асобы, якія находзіліся на яго ўтрыманні або мелі права на атрыманне ад яго ўтрымання;
– выдаткі на пахаванне;
– выдаткі па папярэднім высвятленні абставін страхавых выпадкаў і ступені вінаватасці, а таксама па пазасудовай абароне інтарэсаў Страхавальніка пры прад’яўленні яму патрабаванняў у сувязі з такімі выпадкамі, уключаючы выдаткі на аплату паслуг прыцягнутых адвакатаў.

Страхавальнікамі прафесійнай адказнасці ўрачоў могуць выступаць:


– медыцынскія ўстановы любой арганізацыйна-прававой формы;
– фізічныя асобы (медыцынскія работнікі), якія маюць ліцэнзію на пэўныя віды дзейнасці ў сферы аказання медыцынскіх паслуг.

Страхавыя рызыкі:


– памылкі пры ўстанаўленні дыягназу захворвання;
– памылкі ў рэкамендацыях пры правядзенні лячэння;
– памылкі пры выпісцы рэцэптаў лекавых сродкаў з указаннем іх дазіровак;
– памылкі пры правядзенні хірургічных аперацый.

Сярэдні страхавы ўзнос 15 еўра пры страхавой суме 1500 еўра.