Страхаванне грамадзянскай адказнасці наймальніка за шкоду, прычыненую жыццю і здароўю работнікаў

Пісьменныя кіраўнікі, якія па-сапраўднаму клапоцяцца аб сваіх супрацоўніках, у дадатак да існуючага ў Рэспубліцы Беларусь абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, абавязкова прадугледзяць наяўнасць дагавора добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці наймальніка.

Белдзяржстрах прапануе Вам заключыць дагавор страхавання, які забяспечвае дадатковыя выплаты супрацоўнікам, якія знаходзяцца ў працоўных адносінах з наймальнікам на падставе працоўнага дагавора (кантракта), у выпадку нанясення шкоды iх жыццю і здароўю.


Аб'ект страхавання:

 

- Маёмасныя інтарэсы наймальніка, звязаныя з яго адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі з прычыны прычынення шкоды жыццю, здароўю работніка.

 

Страхавы выпадак:

 

- Прычыненне шкоды жыццю, здароўю работніка з прычыны няшчаснага выпадку на вытворчасцi або прафесiйнага захворвання, які адбыўся па віне страхавальніка і выклікаў прад'яўленне абгрунтаваных патрабаванняў страхавальніку аб кампенсацыі шкоды, прычыненай як на тэрыторыі страхавальніка, так і ў іншым месцы, дзе работнік знаходзіўся ў сувязі з працай або здзяйсняў дзеянні ў інтарэсах страхавальніка на працягу працоўнага часу.

 

Па дагаворы можа быць застрахаваная рызыка наступлення адказнасці наймальніка па кампенсацыі:

 

1. Шкоды, прычыненай жыццю або здароўю работніка, памер і парадак пакрыцця якой устаноўлены дагаворам паміж наймальнікам і работнікамі звыш норм, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

 

- Падчас камандзіроўкі, а таксама па шляху руху туды і назад;

- Падчас руху работніка да месца працы і (або) дадому;

- У працоўны час пры перамяшчэнні на грамадскім транспарце або пешшу, калі выкананне працоўных абавязкаў звязана з перамяшчэннем;

- У працоўны час пры выкарыстанні работнікам свайго транспартнага сродку і прыстасаванняў для патрэб страхавальніка;

- У iншых выпадках устаноўленых дагаворам.

 

2. Расходы на пахаванне звыш норм, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Ліміт адказнасці ўстанаўліваецца па пагадненні паміж страхавальнікам і страхоўшчыкам пры заключэнні дагавора страхавання.