Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў

Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў грунтуецца на дагаворы страхавання, заключаным паміж страхавальнікам і страхавой арганізацыяй, па якім у абмен на выплачаную страхавальнікам страхавую прэмію страхавая арганізацыя бярэ на сябе абавязацельствы арганізацыі і аплаты аказання застрахаванай асобе медыцынскіх паслуг у адпаведнасці з умовамі страхавой медыцынскай праграмы, прапісанай у дагаворы страхавання і складзенай паводле перавагам страхавальніка.

 

Поліс па добраахвотным страхаванні медыцынскіх выдаткаў заўсёды на варце Вашага здароўя! З полісам Белдзяржстраху Вам гарантаваная: высокакваліфікаваная медыцынская дапамога, каардынацыя дзеянняў у выпадку неабходнасці звароту па медыцынскую дапамогу, незалежнасць ад інфляцыі і павышэння цэн на медыцынскія паслугі, адсутнасць абмежаванняў па колькасці зваротаў па медыцынскую дапамогу і інш.

 

Белдзяржстрах прапануе розныя віды страхавых медыцынскіх праграм, якія па Вашым жаданні могуць ўключаць амбулаторна-паліклінічную, стацыянарную медыцынскую дапамогу, а таксама медыкаментознае забеспячэнне, стаматалагічную дапамогу і інш. Акрамя гэтага, пры выбары страхавой медыцынскай праграмы Вы можаце выбраць медустановы, у якіх хацелі б абслугоўвацца : дзяржаўных і (або) камерцыйных.

 

Страхавым выпадкам па дагаворы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў з'яўляецца зварот па медыцынскія паслугі ў арганізацыі аховы здароўя па атрыманне лячэбнай, кансультатыўнай, дыягнастычнай і прафілактычнай дапамогі з нагоды захворванняў, у тым ліку хранічных, траўмаў, атручэнняў і іншых няшчасных выпадкаў.

 

Пры неабходнасці звароту па медыцынскую дапамогу для аказання медыцынскіх паслуг застрахаванай асобе неабходна звязацца са страхоўшчыкам па тэлефонах, пазначаным у дагаворы страхавання або картцы застрахаванай асобы.

 

Важна!

1. Пры звароце па медыцынскую дапамогу неабходна паведаміць наступную інфармацыю: імя і прозвішча, № поліса (паказаны на картцы), выкласці праблему («мяне турбуе ...»), зручную дату і час наведвання, нумар кантактнага тэлефона.

2. Пасля ўзгаднення са страхоўшчыкам наведвання лячэбнай установы, Вас апавесцяць аб даце, часе і месцы аказання медпаслугі.

3. Пры наведванні лячэбнай установы пры сабе неабходна мець картку застрахаванай асобы і пашпарт.

 

Для арганізацыі і каардынацыі аказання экстранай медыцынскай дапамогі ў непрацоўны час, у выхадныя і святочныя дні ў Белдзяржстраху працуе кругласутачная служба асістансу, тэл. (+375 17) 252-48-90.

 

У выпадку, калі страхавая медыцынская праграма прадугледжвае медыкаментознае забеспячэнне, медыкаменты адпускаюцца бясплатна, па рэцэптах, выдадзеных давераным лекарам на кансультацыі, якая была ўзгоднена і арганізавана Белдзяржстрахам. Для атрымання медыкаментаў застрахаванай асобе неабходна прад'явіць рэцэпт і картку застрахаванай асобы ў аптэцы (сеткі аптэк), названай у страхавой медыцынскай праграме.

 

Важная інфармацыя для юрыдычных асоб!

 

Сумы страхавых узносаў па дагаворах добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў адносяцца да  пераліку выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, у тым ліку па прафесійным пенсійным страхаванні, у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (п. 23 Пераліку выплат, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.1999  № 115).

 Страхавыя ўзносы па дагаворах добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў (пры ўмове, што дагаворы заключаны на тэрмін не менш за адзін год), заключаных арганізацыямі-страхавальнікамі са страхавымі арганізацыямі ў карысць фізічных асоб, якія працуюць у арганізацыях-страхавальніках па працоўных дагаворах, ўключаюцца гэтымі арганізацыямі-страхавальнікамі ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, у памеры да 3% фонду заработнай платы арганізацыі-страхавальніка (п.п. 1.1-1, 1.2.1 п. 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219).

 

Пры вызначэнні памеру падатковай базы пры вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асоб не ўлічваюцца даходы, атрыманыя ў выглядзе страхавога забеспячэння ў сувязі з надыходам страхавых выпадкаў па дагаворах добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў (калі такія дагаворы заключаны на тэрмін не менш аднаго года) (п.п. 1.2 п. 1 арт. 165 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2009 № 71-3 у рэдакцыі закона Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2013 N 96-З).

 

Атрымаць дадатковую інфармацыю або кансультацыю можна па тэлефонах: 

Рэгіён, у якім Вы жывяце:

Кантактныя тэлефоны:

Брэсцкая вобласць

+375 162 41 42 63

Віцебская вобласць

+375 212 230 070

Гомельская вобласць

+375 232 71 71 90

Гродзенская вобласць

+375 152 74 19 44

Мінская вобласць

+375 17 219 47 97

Магілёўская вобласць

+375 222 310 428

г. Мінск

+375 17 335 40 73

Дагавор добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў можна заключыць у любым падраздзяленні Белдзяржстраху!

 Ознакомиться с базовыми страховыми медицинскими программами

Заказаць страхавую паслугу