Добраахвотнае страхаванне вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў

    Па дагавору добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў падлягае страхаванню рызыка прычынення шкоды жыццю і здароўю асоб, якія знаходзяцца ў транспартным сродку, у выніку наступлення няшчаснага выпадку.

 

Дагавор страхавання можа быць заключаны на тэрмін ад 1 месяца да аднаго года ўключна па адной з наступных сістэм страхавання:

 

Сістэма месцаў. Страхавая сума ўстанаўліваецца для кожнага месца ў аўтамабілі (да 6 месцаў уключна) і не павінна перавышаць колькасці пасадачных месцаў, прадугледжаных заводам-вытворцам транспартнага сродку.

 

Велічыня страхавой сумы на кожнае пасадачнае месца вызначаецца ў аднолькавым памеры і не можа перавышаць суму роўную або эквівалентную 10 000 еўра (на кожнае пасадачнае месца). Мінімальны памер гадавога тарыфу пры страхаванні па варыянце «На выпадак расстройства здароўя ці смерці», пры ўмове дзеяння дагавора страхавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і вадзіцельскага стажу страхавальніка больш за тры гады складае 0,66% ад страхавой сумы.

 

- Паушальная сістэма. Агульная страхавая сума ўстанаўліваецца для ўсіх застрахаваных асоб, якія знаходзяцца ў транспартным сродку ў момант страхавога выпадку і не можа перавышаць суму роўную або эквівалентную 50 000 еўра. Кожны з пасажыраў (у тым ліку вадзіцелі), якія знаходзяцца ў транспартным сродку ў момант надыходу страхавога выпадку, лічыцца застрахаваным ў пэўнай долі ад агульнай страхавой суммы.  Мiнiмальны памер гадавога тарыфу пры страхаванні па варыянце «На выпадак расстройства здароўя ці смерці», пры ўмове дзеяння дагавора страхавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і вадзіцельскага стажу страхавальніка больш за тры гады складае 0,77% ад страхавой сумы.

Мінімальны памер страхавой сумы ўстанаўліваецца ў памеры эквівалентным 600 еўра.

 

Памер страхавога тарыфу залежыць ад выбраных умоў страхавання і фактараў, якія ўплываюць на ступень рызыкі (напрыклад, вадзіцельскага стажу страхавальніка, тэрыторыі дзеяння дагавора).

         

Для вырашэння пытання аб прызнанні заяўленага выпадку страхавым і выплаце страхавога забеспячэння, страхавальнік (застрахаваная асоба або яго спадчыннік) падае страхоўшчыку заяву аб выплаце страхавога забеспячэння, страхавы поліс, а таксама дакументы, прадугледжаныя сапраўднымі правіламі.

 Заказаць страхавую паслугу