Што не пакрываецца дагаворам страхавання

 Што не пакрываецца дагаворам страхавання

 

 Па дагаворы страхавання Аўтакаска «Класічны» не з'яўляюцца страхавымі наступныя выпадкі:

1. вытворчы дэфект, нізкая якасць, страта эксплуатацыйных якасцяў або натуральны знос матэрыялаў і дэталяў транспартнага сродку;   

2. узгаранне транспартнага сродку ўзростам старэйшым за 10 гадоў, за выключэннем выпадкаў узгарання ў выніку ДТЗ, аварыі або неправамерных дзеянняў трэціх асоб; 

3. узгаранне транспартнага сродку ў выніку выкарыстання адкрытага агню;

4. пашкоджанні, атрыманыя транспартным сродкам у выніку правядзення рамонтных работ або падрыхтоўкі да іх правядзенні; 

5. з'яўленне дробных драпін і сколаў дэталяў шклення транспартнага сродка, якія не пацягнулі за сабой расколіны гэтых дэталяў або парушэння іх эксплуатацыйных параметраў, а таксама пашкоджанне лакафарбавага пакрыцця, якія не прывялі да дэфармацыі кузаўных дэталяў;

6. пашкоджанне шын, колавых дыскаў і іх дэкаратыўных элементаў, шчотак шклоачышчальніка, знешніх антэн, пырскавікоў, ключоў запальвання, бірулек ад супрацьугонных сістэм, дэфлектараў капота і праёмаў дзвярэй, за выключэннем выпадкаў, калі адбыліся і іншыя пашкоджанні транспартнага сродку; 

7. крадзеж або страта дэкаратыўных каўпакоў да колавых дыскаў і ступіцаў, дэфлектараў капота і праёмаў дзвярэй, шчотак шклоачышчальніка, знешніх антэн, пырскавікоў, ключоў запальвання, бірулек ад супрацьугонных сістэм; 

8. крадзеж, згуба або пашкоджанне дзяржаўнага рэгістрацыйнага нумара; 

9. згуба (пашкоджанне) багажу і грузу, які перавозіўся; 

10. згон або крадзеж транспартнага сродку, калі страхавальнікам не прадастаўлены рэгістрацыйныя дакументы і камплект ключоў запальвання, акрамя выпадкаў канфіскацыі іх кампетэнтнымі органамі;

11. згон або крадзеж транспартнага сродку або асобных частак транспартнага сродку, які не мае протівоугоннай маркіроўкі (наносіцца па накіраванні страхоўшчыка), альбо адсутнасць у базе даных Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прамаркіраванага транспартнага сродку пры наяўнасці накіравання страхоўшчыка;     

12. пашкоджанне легкавога аўтамабіля (за выключэннем пікапаў і груза-пасажырскіх аўтамабіляў) у працэсе перавозкі грузаў або яго загрузкі;

13. пашкоджанне або крадзеж застрахаванай магнітолы са здымнай пярэдняй панэллю, калі пярэдняя панэль была пакінута ў транспартным сродку; 

14. пападанне ва ўнутраныя поласці механізмаў старонніх прадметаў i рэчываў (гідраўдар) падчас эксплуатацыі транспартнага сродку, калі пры гэтым не маецца знешніх пашкоджанняў дадзеных дэталяў, за выключэннем пашкоджання ў выніку стыхійных бедстваў; 

15. гібель або пашкоджанні, атрыманыя пры эксплуатацыі легкавога аўтамабіля, перададзенага ў пракат або арэнду, або выкарыстання ў якасці таксі, калі гэта не пазначана ў заяве аб страхаванні;

16. незварот застрахаванага транспартнага сродку, перададзенага па дагаворы пракату (арэнды і т.п.); 

17. гібель або крадзеж дадатковага абсталявання або частак транспартнага сродку, калі яны не былі ўстаноўлены належным чынам; 

18. паломка транспартнага сродку, калі яна не з'яўляецца вынікам ДТЗ або аварыі; 

19. пашкоджанне дэталяў электраабсталявання транспартнага сродку, за выключэннем пашкоджання ў выніку ДТЗ, пажару альбо пашкоджання жывёламі; 

20. пашкоджанне транспартнага сродку ў выніку буксіроўкі пры дапамозе гнуткай счэпкі;

21. крадзеж скрыні з інструментамі або запаснога кола;

22. пашкоджанне транспартнага сродку ў выніку перавозкі жывёл або пакідання жывёл у транспартным сродку (за выключэннем перавозкі жывёл грузавымі транспартнымі сродкамі, прызначанымі для гэтых мэтаў); 

23. пашкоджанне транспартнага сродку, які выкарыстоўваецца ў якасці таксі, па прычыне нездавальняючага стану дарогі, не пацверджанае дакументамі з кампетэнтных органаў.

 

Шкода, якая не падлягае пакрыццю

 

У выпадку пашкоджання транспартнага сродку не пакрываецца шкода, якая нанесена ў вынiку наступных падзей:

1. у выніку невыканання правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку, устаноўленых заводам-вытворцам або выкарыстанне яго не па прызначэнні;      

2. у выніку курэння ў салоне або неасцярожнага абыходжання з агнём і лёгкаўзгаральнымі сродкамі;

3. у выніку пагрузкі або перавозкі гаручых або выбуховых рэчываў у не прызначаным для гэтых мэтаў транспартным сродку; 

4. пры кіраванні транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі; у стане алкагольнага ап'янення; пад уздзеяннем наркатычных і медыкаментозных прэпаратаў, прымяненне якіх не рэкамендавана або проціпаказана пры кіраванні транспартным сродкам, а таксама ў выпадку адмовы ад медыцынскага агляду пасля дарожна-транспартнага здарэння. Таксама не прызнаецца страхавым выпадкам, калі асоба, якая кіравала транспартным сродкам, ужывала алкагольныя напоі, наркатычныя сродкі або іншыя адурманьваючыя рэчывы пасля учынення ДТЗ да праходжання агляду або пакінула месца ДТЗ; 

5. падчас выкарыстання транспартнага сродку ў спаборніцтвах;

6. падчас выкарыстання транспартнага сродку ў мэтах навучання кіраванню (для фізічных асоб); 

7. пры эксплуатацыі тэхнічна няспраўнага транспартнага сродку (пры якіх забараняецца яго ўдзел у дарожным руху, вызначаным Правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь);

8. у выніку пагрузкі або перавозкі транспартнага сродку, за выключэннем выпадкаў эвакуацыі з месца падзеі, якое ў будучыні можа быць разгледжана як страхавы выпадак; 

9. пры эксплуатацыі транспартнага сродку, якое не прайшло ва ўстаноўленым парадку чарговы тэхнічны агляд, калі гэта прывяло да ДТЗ (выяўлена прычынна-следчая сувязь);

 10. у працэсе прымусовай эвакуацыі альбо буксіроўкі;

11. калі заява аб шкодзе пададзена па заканчэнні 3-х рабочых дзён са дня наступлення падзеі і да моманту звароту дагавор страхавання спынены (прымяняецца ў дачыненні да падзей, не пацверджаных дакументамі кампетэнтных органаў);

12. шкода, выкліканая няякасным рамонтам, тэхнічным абслугоўваннем або недастатковым мацаваннем (фіксацыяй) дэталяў транспартнага сродку; 

13. шкода, якая адбылася ў выніку незабеспячэння захаванасці транспартнага сродку, выяўленай у незачыненні вокнаў, дзвярэй ці люка.

 

Больш падрабязна пра нестрахавыя выпадкі