Абавязковае страхаванне будынкаў

Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, на 2012 год колькасць сельскага насельніцтва складае 24,2% ад агульнай колькасці насельніцтва.  Ва ўсіх гэтых людзей ёсць жылыя дамы, хлявы, розныя гаспадарчыя пабудовы на ўчастку.

Для абароны фінансавых інтарэсаў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у прыватных дамах, і быў распрацаваны гэты від страхавання. Абавязковае страхаванне будынкаў, якія належаць грамадзянам, рэгулюецца Палажэннем «Аб страхавой дзейнасці», зацверджаным Указам Прэзідэнта РБ 25.08.2006 № 530.

Страхавы тарыф 0,13% ад страхавой сумы.

Аб'ектам абавязковага страхавання будынкаў, якія належаць грамадзянам, з'яўляюцца маёмасныя інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства звязаныя са стратай (гібеллю) або пашкоджаннем будынкаў, зарэгістраваных у парадку, устаноўленым заканадаўствам, якія належаць ім на праве ўласнасці і пастаянна выкарыстоўваюцца імі, членамі іх сем'яў ці іншымі асобамі са згоды ўласніка для пражывання і гаспадарчых патрэб.

Страхавымі выпадкамі з'яўляюцца страта (гібель) або пашкоджанне будынкаў у выніку моцнага ветру (у тым ліку шквалу, смерчу, урагану), граду, моцнага дажджу, моцнага снегападу, моцнага марозу, моцнай спякоты і іншых небяспечных з'яў прыроды, якія па сваёй інтэнсіўнасці (сіле), маштабу распаўсюджвання і (або) працягласці могуць прычыніць шкоду будынкам, высокага ўзроўню вады (пры разводдзі, паводкі, заторах, зажорах), выхаду падглебавых вод, прасадкі грунту, абвалу, апоўзня, землятрусу, удару маланкі, пажару, выбуху, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, падзення лятальных апаратаў, а таксама выпадкі, калі для спынення распаўсюджвання пажару альбо ў сувязі з раптоўнай пагрозай стыхійнага бедства, названага ў гэтым пункце, было неабходна разабраць будынкі або перанесці іх на іншае месца.

  Заказаць страхавую паслугу

expand_less