Правілы прымянення сістэмы скідак і надбавак да страхавых узносаў па АСГАЎТС па дагаворах унутранага страхавання зыходзячы з аварыйнасці і выкарыстання транспартнага сродку

Правілы прымянення сістэмы скідак і надбавак да страхавых узносаў па АСГАЎТС па дагаворах унутранага страхавання зыходзячы з аварыйнасці і выкарыстання транспартнага сродку


ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Указ Прэзідэнта
                                                        Рэспублікі Беларусь
                                                        25.08.2006 N 531

(у рэд. Указа Прэзідента Рэспублікі Беларусь
ад 28.04.2008 № 236)


   1. Сістэма скідак і надбавак да страхавых узносаў па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў ужываецца па дагаворах унутранага страхавання, што заключаюцца з уладальнікамі транспартных сродкаў - рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь (далей - дагаворы страхавання), і ўстанаўліваецца зыходзячы з аварыйнасці выкарыстання транспартнага сродку (далей - сістэма бонус-малус) згодна дадаткам 1.

2. Скідка са страхавога ўзносу па дагаворы страхавання, заключанага на адзін год, устанаўліваецца індывідуальна па кожнаму транспартнаму сродку зыходзячы з аварыйнасці і яго выкарыстання.

3. Надбаўка да страхавога ўзносу па дагавору страхавання ўстанаўліваецца ў залежнасці ад колькасці страхавых выпадкаў, учыненых на працягу аднаго года перад заключэннем чарговага дагавора страхавання, і ўжываецца незалежна ад тэрміну страхавання.

4. Пры заключэнні дагавора страхавання па канкрэтнаму транспартнаму сродку ў гэтым дагаворы паказваецца клас аварыйнасці А0.

Клас аварыйнасці змяняецца ад А1 да А5 пры наступным заключэнні дагавора страхавання тэрмінам на адзін год на працягу пяці гадоў, калі гэта заключэнне робіцца праз год з пачатку або да заканчэння тэрміну дзеяння папярэдняга дагавора страхавання, і адсутнасці ў названы перыяд страхавых выпадкаў.

Пры наяўнасці страхавога выпадку клас аварыйнасці змяняецца і залежыць ад колькасці страхавых выпадкаў, учыненых на працягу аднаго года перад заключэннем чарговага дагавора страхавання. Пры гэтым не ўлічваюцца страхавыя выпадкі, па якіх не рабілася выплата страхавога пакрыцця або разлікі з пацярпелымі ажыццяўляла Беларускае бюро па транспартнаму страхаванню, за выключэннем выпадкаў разліку з пацярпелымі па дагаворах страхавання неплацежаздольных страхавальнікаў.

5. Калі дагавор страхавання заключаны на тэрмін менш аднаго года, скідка да страхавога ўзносу ўжываецца і за страхавальнікам захоўваецца клас аварыйнасці да заключэння дагавора страхавання на адзін год пры ўмове адсутнасці страхавых выпадкаў па транспартнаму сродку.

6. У выпадку пераафармлення дагавора страхавання да заканчэння яго тэрміну на іншага ўладальніка транспартнага сродку клас аварыйнасці захоўваецца да заканчэння тэрміну дагавора страхавання. У наступных дагаворах страхавання клас аварыйнасці ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з пунктам 4 сапраўдных Правілаў.

7. Скідкі і надбаўкі да страхавых узносаў па дагаворах страхавання прымяняюцца незалежна ад таго, з якой страхавой арганізацыяй Рэспублікі Беларусь раней быў заключаны дагавор страхавання.

Для заключэння дагавора страхавання з іншай страхавой арганізацыяй рэспублікі і прымянення сістэмы бонус-малус страхавальнік павінен звярнуцца да страхоўшчыка, з якім быў заключаны папярэдні дагавор страхавання, і ў трохдзённы тэрмін са дня звароту атрымаць бясплатна звесткі аб страхавых выпадках і выплатах страхавога пакрыцця па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў па дагаворы страхавання.

8. Скідка са страхавога ўзносу па дагаворы страхавання, устаноўленая зыходзячы з аварыйнасці выкарыстання транспартнага сродку, з улікам іншых скідак, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, не можа перавышаць 50 працэнтаў, а для грамадзян, якія атрымалі транспартныя сродкі праз органы сацыяльнай абароны або ад Белдзяржстраху бясплатна або на льготных умовах, а таксама для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны i прыраўнаваных да iх асоб - 70 працэнтаў.