Страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл

 

Толькі вы здольныя шчыра і аддана любіць і разумець свайго адзінага і непаўторнага гадаванца! Ваш улюбёнец выдатна адчувае, ці вы шчыра рады госцю або з задавальненнем рассталіся б з ім. Яны выдатна арыентуюцца ў вашым свеце, здольныя рэагаваць нават на змяненне ў настроі. А ці ў стане вы прадугледзець і стопрацэнтна выключыць неспадзяваныя або агрэсіўныя паводзіны жывёлы, якая належыць вам, да старонніх асоб ці іх маёмасці?

Белдзяржстрах прапануе страхавую абарону ўладальнікам жывёл.

Дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў жывёл абароніць вашыя маёмасныя інтарэсы, звязаныя з адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю, маёмасці пацярпелых у выніку агрэсіўных або непрадбачаных паводзінаў жывёлы, названай у дагаворы.  Пры гэтым страхаванне не распаўсюджваецца на патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Страхаванню падлягаюць:

- Грамадзянская адказнасць па абавязацельствах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасцi пацярпелых у выніку агрэсіўных і (або) непрадбачаных паводзінаў жывёлы, пазначанай у дагаворы страхавання;

 - Выдаткі па вядзенню ў судовых органах спраў па спрэчках з пацярпелымі.

Сярэдні страхавы ўзнос складзе 1% ад страхавой сумы  ў год.

Посмотреть правила страхования

 Заказаць страхавую паслугу

expand_less