Страхаванне для жанчын

Нездарма ў народзе кажуць, што жанчыны  "слабы" пол. Не саступаючы мужчынам ў пытаннях прафесійнасці і часцяком абыгрываючы іх на полі хатніх клопатаў, яны, тым не менш, больш схільныя да захворванняў.  Стан экалогіі, рытм сучаснага жыцця, велізарная колькасць штучных харчовых дабавак  усё гэта прымушае турбавацца аб магчымасці з'яўлення ўскладненняў у будучай маці і яе нарадзіўшагася дзіцяці. Сучасная медыцына можа дапамагчы ў большасці выпадкаў. Але ў лячэнне заўсёды даводзіцца ўкладваць дадатковыя грошы.

Самая надзейная крыніца сродкаў пры непрадбачаных ускладненнях – страхавы поліс. Белдзяржстрах прапаноўвае рэпрадуктыўнае страхаванне жанчыны і яе нарадзіўшагася дзіцяці (дзяцей).

Заключыць дагавор страхавання здароўя "Гiнекалогiя" можа любая жанчына ва ўзросце да 55 гадоў, а пры заключэнні дагавора рэпрадуктыўнага страхавання – да 50 гадоў.


Для заключэння дагавору страхавання неабходна прадставіць даведку з жаночай кансультацыі пра тэрмін цяжарнасці (не больш 20 тыдняў) і стан здароўя на момант страхавання.

Варыянты рэпрадуктыўнага страхавання

А — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў ходу цяжарнасці і родаў (страхавымі выпадкамі з’яўляюцца разрывы прамежнасці і шыйкі маткі 3-4 ступені, разрывы і ампутацыя маткі, самаадвольны аборт у тэрмінах з 10-22 тыдняў, заўчасныя роды ў тэрміне з 23 да 37 тыдняў і г.д.).

А+ — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў ходу цяжарнасці і родаў (пашыраны пералік) (страхавымі выпадкамі з’яўляюцца разрывы прамежнасці, похвы, шыйкі маткі 3-4 ступені, разрывы і ампутацыя маткі, свішчы органаў малога таза, самаадвольны аборт у тэрмінах з 10-22 тыдняў, заўчасныя роды ў тэрміне з 23 да 37 тыдняў, позні таксікоз цяжкай ступені, цукровы дыябет, які ўзнік у час цяжарнасці, акушэрскія крывацёкі, ускладненыя роды, мёртванараджэнне і г.д.).

К — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў, звязаных з правядзеннем планавага кесарава сячэння (ускладненні ад анестэзіі ў час кесарава сячэння, роды мертвым плодам пасля кесарава сячэння, ампутацыя маткі, позні таксікоз цяжкай ступені, цукровы дыябет, які ўзнік у час цяжарнасці, пасляродавыя інфекцыйныя захворванні маці, упершыню выяўленыя ў ходзе 42 дзён пасля родаў: параметрыт, пасляродавы перытаніт, сепсіс, мастыт з аперацыйным лячэннем, тромбафлебіт глыбокіх вен малога таза і г.д.).

АР — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў ходу цяжарнасці і родаў; прычыненне шкоды жыццю і здароўю дзіцяці (страхавымі выпадкамі з’яўляюцца разрывы прамежнасці, похвы, шыйкі маткі 3-4 ступені, разрывы і ампутацыя маткі, самаадвольны аборт у тэрмінах з 10-22 тыдняў, заўчасныя роды ў тэрміне з 23 да 37 тыдняў, паталогія цяжарнасці, якая прывяла да смерці жанчыны, захворванні, сімптомы і сіндромы  нованароджанага дзіцяці, якія патрабуюць пасля нараджэння не менш 3-х тыдняў знаходжання ў стацыянары, родавая траўма нованароджанага дзіцяці, цялесныя пашкоджанні дзіцяці і г.д.)

А+Р — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў ходу цяжарнасці і родаў; прычыненне шкоды жыццю і здароўю дзіцяці (пашыраны пералік) (страхавымі выпадкамі з’яўляюцца разрывы прамежнасці і шыйкі маткі 3-4 ступені, разрывы і ампутацыя маткі, самаадвольны аборт у тэрмінах з 10-22 тыдняў, заўчасныя роды ў тэрміне з 23 да 37 тыдняў, позні таксікоз цяжкай ступені, цукровы дыябет, які ўзнік у час цяжарнасці акушэрскія крывацёкі, ускладненыя роды, мёртванараджэнне, паталогія цяжарнасці і родаў, якая прывяла да смерці жанчыны, захворванні, сімптомы і сіндромы нованароджанага дзіцяці, якія патрабуюць пасля нараджэння не менш 3 тыдняў знаходжання ў стацыянары, родавая траўма нованароджанага дзіцяці, цялесныя пашкоджанні дзіцяці, якія прывялі да яго смерці ад 7 дзён жыцця да заканчэння тэрміну страхавання і г.д.).

КР — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны і яе нованароджанага дзіцяці ў выніку ўскладненняў, звязаных з правядзеннем планавага кесарава сячэння; прычыненне шкоды жыццю і здароўю дзіцяці (ускладненні ад анестэзіі пад час кесарава сячэння, роды мёртвым плодам пасля кесарава сячэння, ампутацыя маткі, позні таксікоз цяжкай ступені, цукровы дыябет, які ўзнік у час цяжарнасці, пасляродавыя інфекцыйныя захворванні маці, упершыню выяўленыя на працягу 42 дзён пасля родаў: параметрыт, пасляродавы перытаніт, сепсіс, мастыт з аперацыйным лячэннем, тромбафлебіт глыбокіх вен малога таза, захворванні, сімптомы і сіндромы нованароджанага дзіцяці, якія патрабуюць пасля нараджэння не менш 3 тыдняў знаходжання ў стацыянары, родавая траўма нованароджанага дзіцяці, цялесныя пашкоджанні дзіцяці, якія прывялі да яго смерці ад 7 дзён жыцця да заканчэння тэрміну страхавання і г.д.).

Г — прычыненне шкоды жыццю і здароўю жанчыны (па-за цяжарнасцю) у выніку развіцця гінекалагічнай паталогіі (страхавымі выпадкамі з’яўляюцца апаплексія яечніка, пазаматачная цяжарнасць, пашкоджанні рэпрадуктыўных органаў, неспецыфічныя запаленчыя захворванні (эндаметрыт, параметрыт, упершыню выяўленыя і пралечаныя ў стацыянары, ускладненні ў выніку згвалтавання, упершыню выяўленае гінекалагічнае захворванне, якое прывяло да смерці).

  Заказаць страхавую паслугу