Страхаванне пародзістых жывел

Трымаць пародзiстую кошку цi сабаку − гэта заўсёды прыемныя клопаты i дадатковыя грашовыя траты. Частку гэтых тратаў − расходы на ветэрынарную дапамогу − можна перакласцi на Белдзяржстрах. Пародзiстыя дамашнiя гадаванцы каштуюць нятанна, але, як толькi вы прыносiце шчаня або кацяня ў хату, ён адразу становiцца членам сям'i, i яго кошт забываецца. Але наша жыццё насычана непрадбачнасцямі. Страту любiмца кампенсаваць немагчыма, але яго кошт можа вярнуць Белдзяржстрах.


Дагавор страхавання пародзістых сабак і кошак можа быць заключаны на выпадак страты (гібелі) застрахаваных жывёл у выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, хвароб або неправамерных дзеянняў трэціх асоб.
Дадаткова ў дагавор можна ўключыць i кампенсаванне расходаў на ветэрынарнае абслугоўванне.

Страхавая сума на выпадак страты (гiбелi) жывёлы роўная яго кошту, страхавая сума на ветэрынарнае абслугоўванне складае 35% ад гэтай сумы.
 

 Чым даражэй ваш гадаванец, тым большая страхавая абарона можа быць.
Белдзяржстрах заключае дагаворы добраахвотнага страхавання пародзiстых кошак i сабак ва ўзросце ад 3 месяцаў да 10 гадоў.

Памер страхавога тарыфу ад 5,7-11,2% у год ад кошту жывёлы.

Кожная заяўка разглядаецца індывідуальна i для кожнага клiента разлiчваецца асобны страхавы ўзнос. 

Iснуе гiбкая сiстэма скiдак!

Каб застрахаваць свайго любімага гадаванца ў Белдзяржстраху, неабходна:
– запоўніць заяву ўстаноўленага ўзору;
– прадаставіць дакумент аб наяўнасці рэгістрацыі жывёлы ў таварыстве паляўнічых і рыбаловаў і (або) ў іншых таварыствах, клубах (кіналагічных, па сабакаводству і г.д.) для ўладальнікаў сабак і ў феліналагічным таварыстве, клубе для ўладальнікаў кошак;
– прадаставіць жывёлу для агляду прадстаўніку страхавой кампаніі;
– прадаставіць дакумент аб сапраўдным кошце жывёлы, або яе ацэнкі кампетэнтным органам, або па выніках экспертнай ацэнкі (па магчымасці);
– прадаставіць пасведчанне або серыфікат аб паходжанні (радаслоўная);
– прадаставіць ветэрынарны пашпарт. 

 Заказаць страхавую паслугу