Аддзел рэкламы і маркетынгу

 

Начальнік аддзела Дуброва Мікалай Мікалаевіч
Кантактны тэлефон: 269-26-94
dubrova@bgs.by

 

Кантактны тэлефон аддзела:

269-26-23
Задачамі аддзела рэкламы і маркетынгу ўнітарнага прадпрыемства з'яўляюцца:
распрацоўка, рэалізацыя і ўдасканаленне комплексу маркетынгавых камунікацый прадпрыемства;
планаванне рэкламных выдаткаў, аналіз выканання Планаў рэкламных і маркетынгавых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне збыту і прасоўванне страхавых паслуг;
аналіз вынікаў работы адасобленых падраздзяленняў Белдзяржстраху па рэалізацыі сістэм прасоўвання страхавых паслуг;
выпрацоўка, рэалізацыя і кантроль выканання адзінага комплексу мастацкіх бізнес-стандартаў Белдзяржстраху;
забеспячэнне інфармавання патэнцыйных кліентаў Белдзяржстраху аб прапанаваных страхавых паслугах, фарміраванне попыту, стымуляванне збыту;
рэалізацыя мерапрыемстваў па фарміраванні станоўчай грамадскай думкі пра дзейнасць Белдзяржстраху.
Функцыі аддзела рэкламы і маркетынгу:
Аддзел рэкламы і маркетынгу ўнітарнага прадпрыемства выконвае наступныя функцыі:
выпрацоўка і рэалізацыя адзінай рэкламнай палітыкі Белдзяржстраху ў рамках комплексу маркетынгавых камунікацый;
распрацоўка і рэалізацыя планаў рэкламнай работы, работы па стымуляванню збыту і сувязях з грамадскасцю, каардынацыя дзейнасці структурных і адасобленых падраздзяленняў Белдзяржстраху па рэалізацыі рэкламнай палітыкі;
ажыццяўленне кантролю за абгрунтаванасцю і эфектыўнасцю расходавання адасобленымі падраздзяленнямі Белдзяржстраху сродкаў, прадугледжаных для фінансавання запланаваных мерапрыемстваў у галіне рэкламы, стымулявання збыту, сувязяў з грамадскасцю;
распрацоўка і ўдасканаленне метадалагічнай базы Белдзяржстраху па пытаннях рэкламы, маркетынгу і фарміравання грамадскай думкі; аказанне метадалагічнай і практычнай дапамогі падраздзяленням Белдзяржстраху па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
распрацоўка сумесна з зацікаўленымі структурнымі падраздзяленнямі Белдзяржстраху прапаноў па стварэнні новых страхавых прадуктаў, павышэнню якасці і ўзроўню культуры абслугоўвання кліентаў;
арганізацыя і правядзенне даследаванняў страхавога рынку, падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў аб развіцці айчыннага і замежнага рынкаў страхавання, выпрацоўка і рэалізацыя сумесна з зацікаўленымі структурнымі падраздзяленнямі Белдзяржстраху прапаноў па ўдасканаленні страхавой дзейнасці;
ажыццяўленне падрыхтоўкі тэматычных прэзентацыйных матэрыялаў (прэзентацый, буклетаў, брашур) аб кампаніі, паслугах, якія ёй аказваюцца, асноўных напрамках дзейнасці.
сумесна з зацікаўленымі структурнымі падраздзяленнямі Белдзяржстраху распрацоўка планаў мерапрыемстваў па развіцці страхавання, прасоўванні страхавых прадуктаў, рэалізацыі каардынацыя дзейнасці структурных і адасобленых падраздзяленняў Белдзяржстраху па іх выкананню па напрамках дзейнасці, замацаваных за аддзелам рэкламы і маркетынгу ўнітарнага прадпрыемства;
сумесна з зацікаўленымі структурнымі падраздзяленнямі Белдзяржстраху адміністраванне, кантроль напаўнення і зместу мастацкай часткі фірмовага сайта Белдзяржстраху, вядзенне базы пытанне-адказ (акрамя афіцыйных зваротаў), а таксама заявак на аказанне страхавых паслуг у адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі актамі Белдзяржстраху.
expand_less