Упраўленне бяспекі страхавой дзейнасці

 

Упраўленне бяспекі страхавой дзейнасці

Начальнік упраўлення 

Косьцікаў Ігар Сяргеевіч

Кантактны тэлефон: 269-26-71
Кантактны тэлефон: 
208-27-69
У адпаведнасці з ускладзенымі на Упраўленне задачамі асноўнымі функцыямі па забеспячэнні бяспекі страхавой дзейнасці з'яўляюцца:
Правядзенне службовых праверак па фактах учыненых супрацоўнікамі прадпрыемства і яго структурных падраздзяленняў правапарушэнняў, якiя наносяць шкоду эканамічным інтарэсам прадпрыемства і яго дзелавой рэпутацыі.
Вывучэнне матэрыялаў па буйных страхавых выплатах, аналіз дакладнасці прадстаўленых дакументаў і прадухіленне, сумесна з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі Белдзяржстраху, неабгрунтаваных выплат страхавых кампенсацый.
Збор і аналіз інфармацыі аб неаднаразова зробленых страхавых выплатах работнікам прадпрыемства, асобным страхавальнікам і выгаданабытчыкам.
Прадастаўленне кіраўніцтву Белдзяржстраху справаздач аб выяўленых выпадках махлярстваў і іншых правапарушэнняў у сферы страхавання, якія здзяйсняюцца работнікамі прадпрыемства, страхавальнікамі і выгаданабытчыкамі.
Падрыхтоўка і ўнясенне генеральнаму дырэктару Белдзяржстраху прапаноў для прыняцця неабходных кіраўніцкіх рашэнняў па пытаннях павышэння бяспекі страхавой дзейнасці.
Вывучэнне і ацэнка маральна-псіхалагічнага клімату ў калектывах структурных і адасобленых падраздзяленнях прадпрыемства. Лакалізацыя, сумесна з кіраўніцтвам вышэйзгаданых падраздзяленняў, негатыўных праяў і канфліктаў у працоўных калектывах. вывучаны
Правядзенне, па ўказанні кіраўніцтва Белдзяржстраху, праверак стану аховы маёмасці, забеспячэння захаванасці матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, бланкаў строгай справаздачнасці. Інфармаванне кіраўнікоў прадпрыемства і адасобленых падраздзяленняў аб выніках праведзенай праверкі, выпрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні працы.
Правядзенне праверачных мерапрыемстваў для страхавога камітэта ў дачыненні да юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Белдзяржстраху.
Правядзенне праверачных мерапрыемстваў у дачыненні да работнікаў Белдзяржстраху, у тым ліку дзеючых і тых, хто зноў прымаюцца на працу.
Узаемадзеянне з крэдытным рэгістрам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, МУС РБ, цэнтрамі інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных паслуг іншых устаноў, заключэнне і маніторынг адпаведных дагавораў на прадастаўленне паслуг.
Стварэнне і вядзенне баз даных, назапашванне інфармацыі.
Падрыхтоўка даведачных матэрыялаў.
Вывучэнне прычын і ўмоў, якія спрыяюць здзяйсненню супрацьпраўных замахаў на эканамічныя інтарэсы Белдзяржстраху, і прыняцце мер па іх прадухіленні.
Удзел у забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі Белдзяржстраху.