Юрыдычнае ўпраўленне

 

Юрыдычнае ўпраўленне
Начальнік упраўлення Важэніна Святлана Пятроўна
Кантактны тэлефон: 286-12-29
Аддзел прэтэнзійна-іскавай працы
тэл.: 269-26-47, 269-26-84, 269-26-48
Аддзел нарматыўных актаў і дагавораў
тэл.: 269-26-45, 269-26-84
У адпаведнасці з вызначанымі перад ім задачамі юрыдычнае ўпраўленне Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» выконвае наступныя асноўныя функцыі (абавязкі):
распрацоўвае i ажыццяўляе мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне правільнага прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
арганізуе прававое забеспячэнне дзейнасці Белдзяржстраху, вызначанай яго Статутам;
удзельнічае ў працы па падрыхтоўцы і выкарыстанні сістэмы лакальных нарматыўных прававых актаў Белдзяржстраху, якія рэгламентуюць узаемаадносіны падраздзяленняў, іншыя пытанні вытворча-гаспадарчай дзейнасці Белдзяржстраху;
кантралюе выкананне ўстаноўленага парадку прад'яўлення і разгляду прэтэнзій і іскаў вядзе прэтэнзійную і іскавую работу, прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку інтарэсы Белдзяржстраху ў судах, іншых праваахоўных органах, органах дзяржаўнага кіравання па прававых пытаннях;
аналізуе стан прэтэнзійнай і іскавай працы, прадпрымае меры па ліквідацыі недахопаў у дзейнасці Белдзяржстраху, яго адасобленых падраздзяленняў, выяўленых пры разглядзе гаспадарчых спрэчак;
прымае ўдзел у разглядзе матэрыялаў па выніках праверак, рэвізій, інвентарызацый, дае пры неабходнасці прававыя заключэнні па фактах выяўленых правапарушэнняў;
ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва прэтэнзійна-іскавай працай, якая праводзіцца ў філіялах і прадстаўніцтвах Белдзяржстраху;
сумесна з фінансава-эканамічным і іншымі упраўленнямі (спецыялістамі) праводзіць эканоміка-прававы аналіз вынікаў страхавой і фінансава-гаспадарчай дзейнасці Белдзяржстраху, яго адасобленых падраздзяленняў, падрыхтоўвае прапановы па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць парушэнням законнасці, падрыхтоўвае матэрыялы па фактах недастач, крадзяжоў, злоўжыванняў для далейшага накіравання ў судовыя і следчыя органы;
удзельнічае ў распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў прававога характару, накіраваных на павышэнне якасці аказання страхавых паслуг, забеспячэнне выканання заканадаўства аб працы, умацаванне працоўнай дысцыпліны, эканомію і рацыянальнае расходаванне матэрыяльных рэсурсаў і фінансавых сродкаў, скарачэнне і папярэджанне непрадукцыйных выдаткаў і страт, прадухіленне недастач, крадзяжоў, прыпісак, прыцягненне да адказнасці вінаватых асоб;
абараняе маёмасныя і іншыя інтарэсы Белдзяржстраху пры разглядзе спрэчак па ісках, што прад'яўляюцца Белдзяржстрахам або да Белдзяржстраху, удзельнічае ў падрыхтоўцы неабходных у сувязі з гэтым дакументаў;
правярае адпаведнасць заканадаўству i ажыццяўляе кантроль за адпаведнасцю заканадаўству праектаў загадаў, iншых лакальных нарматыўных прававых актаў, іншых дакументаў прававога характару, якія прадстаўляюцца на подпіс кіраўніку Белдзяржстраху (адасобленага падраздзялення), візіруе іх, падрыхтоўвае і ўносіць прапановы аб змене, дапаўненні або адмене лакальных нарматыўных прававых актаў Белдзяржстраху;
удзельнічае ў падрыхтоўцы, ажыццяўляе праверку адпаведнасці заканадаўству і візіруе праекты нарматыўных прававых актаў, якія ўносяцца ў дзяржаўныя органы;
уносіць прапановы аб змене дзеючых або адмене лакальных нарматыўных прававых актаў Белдзяржстраху, якія фактычна страцілі сілу;
прымае меры па паляпшэнню выкарыстання прававых сродкаў у мэтах удасканалення страхавой, інвестыцыйнай і іншай дзейнасці, звязанай са страхаваннем, паляпшэнню тэхналогіі страхавання, захаванню дагаворнай дысцыпліны, укараненню прагрэсіўных формаў арганізацыі і стымулявання працы;
аказвае прававую дапамогу структурным падраздзяленням Белдзяржстраху, яго адасобленым падраздзяленням пры ўстанаўленні эканамічных, навукова-тэхнічных і іншых сувязяў са страхавальнікамі і іншымі арганізацыямі іншых краін;
удзельнічае ў працы па падрыхтоўцы і заключэнні гаспадарчых дагавораў, дагавораў сустрахавання, перастрахавання і іншых дагавораў па ажыццяўленню страхавой, інвестыцыйнай і іншай дзейнасці, звязанай са страхаваннем, у тым ліку і з суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, візіруе праекты дагавораў, уносіць кіраўніку Белдзяржстраху прапановы аб забеспячэнні іх належнага выканання;
аналізуе практыку заключэння і выканання дагавораў, за выключэннем дагавораў страхавання, ажыццяўляе ўлік і захоўванне названых дагавораў, прадстаўляе кіраўніку Белдзяржстраху (адасобленага падраздзялення) прапановы па ліквідацыі выяўленых недахопаў;
удзельнічае ў правядзенні прапаганды прававых ведаў, арганізуе інфармаванне работнікаў Белдзяржстраху пра змены заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
дае заключэннi, кансультацыі па прававых пытаннях, якія ўзнікаюць у дзейнасці Белдзяржстраху, яго адасобленых падраздзяленняў;
пры выяўленні парушэнняў законнасці ў дзейнасці Белдзяржстраху (адасобленага падраздзялення) дакладвае пра гэта кіраўніку для прыняцця неабходных мер па іх ліквідацыі і папярэджанні;
ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці структурных і адасобленых падраздзяленняў па выпрацоўцы і ажыццяўленню мер па папярэджанні правапарушэнняў;
сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі ўдзельнічае ў разглядзе зваротаў (прапаноў, заяў, скаргаў) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб і прыняцці па такіх зваротах рашэнняў у межах кампетэнцыі Белдзяржстраху.