Даччынае прадпрыемства "Стравiта"

 

Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Стравіта» створана на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2001 №924 і зарэгістравана загадам Міністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2002 года №279. Заснавальнікам прадпрыемства з’яўляецца Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах».

На падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2003 года №02200/13-00003, страхавое прадпрыемства "Стравіта" прадастаўляе паслугі доўгатэрміновага назапашвальнага страхавання - страхаванне жыцця і страхаванне дадатковай пенсіі.