Пра нас

 

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (скарочанае - Белдзяржстрах) - найбуйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень Белдзяржстрах – лідэр страхавога рынку Беларусі.

 

Місія Белдзяржстраху – задавальненне патрэбнасцей грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання.

 

Кліенты Белдзяржстраху – гэта фундамент нашага развіцця. Таму што менавіта іх лаяльнасць забяспечвае ўстойлівасць кампаніі. Поспех нашых кліентаў - гэта галоўны паказчык нашай працы.

 

Галоўная задача Белдзяржстраху – служыць інтарэсам кліента.

 

Каштоўнасці Белдзяржстраху:

Давер:

- Няўхільнае захаванне ўмоў і ўзятых абавязацельстваў;
- Гарантаванне выплат;
- Адкрытасць, празрыстасць дзейнасці.

Кліентаарыентаванасць:

- Высокая якасць абслугоўвання;
- Аператыўнасць;
- Індывідуальны падыход.

Інавацыйнасць:

- Сучасныя тэхналогіі
- Унікальныя страхавыя прадукты
- Новы ўзровень камунікацыі.

Прафесіяналізм і ініцыятыва: 

- Імкненне вучыцца і спазнаваць;

- Кампетэнтнасць - як мэта;

- Сінэргія намаганняў - для агульнага выніку.

8 філіялаў і 104 прадстаўніцтва па ўсёй рэспубліцы робяць нашы паслугі даступнымі для кожнага жыхара Беларусі. Акрамя таго, страхавыя паслугі Белдзяржстраху аказваюць Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, БПС-Ашчадбанк, Белзнешэканомбанк, БАМАП, Белпошта і Белтэлекам. Такім чынам, дзеючая сетка продажаў паслуг Белдзяржстраху перавышае больш за 5 000 пунктаў продажаў па ўсёй тэрыторыі краіны, шэраг з якіх працуе кругласутачна. 

Працуючы як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, Белдзяржстрах прапаноўвае сваім кліентам больш за 100 варыянтаў паслуг страхавання па 95 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання. Спецыялісты кампаніі пастаянна распрацоўваюць і ўкараняюць новыя страхавыя прадукты.

Салідны эканамічны патэнцыял дазваляе Белдзяржстраху страхаваць рызыкі на вельмі вялікія сумы. А сістэма накапляльных скідак робіць пастаяннае супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам выгадным для кожнага кліента.

 По состоянию на 01.01.2024 г.:

Колькасць работнікаў - 5 346, у тым ліку спецыялістаў – 3 212, штатных страхавых агентаў –  2 134.

 

Уласны капітал Белдзяржстраху складае  821,1 млн. рублёў.

Функции Белгосстраха                Функции филиалов           Функции филиала по урегулированию убытков     Функции представительств

expand_less