Пра нас

 

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» (скарочанае - Белдзяржстрах) - найбуйнейшая страхавая арганізацыя Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень Белдзяржстрах – лідэр страхавога рынку Беларусі.

 

Місія Белдзяржстраху – задавальненне патрэбнасцей грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання.

 

Кліенты Белдзяржстраху – гэта фундамент нашага развіцця. Таму што менавіта іх лаяльнасць забяспечвае ўстойлівасць кампаніі. Поспех нашых кліентаў - гэта галоўны паказчык нашай працы.

 

Галоўная задача Белдзяржстраху – служыць інтарэсам кліента.

 

Каштоўнасці Белдзяржстраху:

 

Давер:

- Няўхільнае захаванне ўмоў і ўзятых абавязацельстваў;
- Гарантаванне выплат;
- Адкрытасць, празрыстасць дзейнасці.

Кліентаарыентаванасць:

- Высокая якасць абслугоўвання;
- Аператыўнасць;
- Індывідуальны падыход.

Інавацыйнасць:

- Сучасныя тэхналогіі
- Унікальныя страхавыя прадукты
- Новы ўзровень камунікацыі.

 

8 філіялаў і 118 прадстаўніцтваў па ўсёй рэспубліцы робяць нашы паслугі даступнымі для кожнага жыхара Беларусі. Акрамя таго, страхавыя паслугі Белдзяржстраху аказваюць Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, БПС-Ашчадбанк, Белзнешэканомбанк, БАМАП, Белпошта і Белтэлекам. Такім чынам, дзеючая сетка продажаў паслуг Белдзяржстраху перавышае больш за 5 000 пунктаў продажаў па ўсёй тэрыторыі краіны, шэраг з якіх працуе кругласутачна. 

Працуючы як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, Белдзяржстрах прапаноўвае сваім кліентам больш за 100 варыянтаў паслуг страхавання па 80 відах добраахвотнага і абавязковага страхавання. Спецыялісты кампаніі пастаянна распрацоўваюць і ўкараняюць новыя страхавыя прадукты.

Салідны эканамічны патэнцыял дазваляе Белдзяржстраху страхаваць рызыкі на вельмі вялікія сумы. А сістэма накапляльных скідак робіць пастаяннае супрацоўніцтва з Белдзяржстрахам выгадным для кожнага кліента.

 

Па стане на 01.01.2017 г.:

Статутны фонд Белдзяржстраху складае  410,0 млн. рублёў.

 Мінімальны памер статутнага фонду страхоўшчыка усталёўваецца ў суме, эквівалентнай 5 млн. еўра (пункт 15 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 530 "Аб страхавой дзейнасці").

Уласны капітал Белдзяржстраху складае болей за 580,3 млн. рублёў.

Колькасць работнікаў - 5 838, у тым ліку спецыялістаў – 3 302, штатных страхавых агентаў – 2 536.