Фінансавым арганізацыям

 Супрацоўніцтва з банкамі і лізінгавымі кампаніямі - адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Белдзяржстраху на сучасным этапе.

 

Аб'ядноўваючы з партнёрамі ідэі, вопыт, тэхналогіі і жаданне быць першымі ў сваёй справе, мы ствараем актуальныя і канкурэнтаздольныя сумесныя прадукты.

 

Наша мэта - узаемавыгаднае супрацоўніцтва на доўгатэрміновай аснове.

 

Нашы прынцыпы - канкурэнтаздольнасць страхавых паслуг, тэхналагічнасць продажаў, годнае камісійнае ўзнагароджанне.

 

У аснове працы - дыялог, у якім улічваюцца інтарэсы абодвух бакоў.

 

Увазе партнёраў-пасярэднікаў прапануем:

 

 - комплекснае страхаванне ўнутраных рызык па спецыяльных тарыфах;

 - арганізацыю продажаў страхавых паслуг па выбары партнёра-пасярэдніка з усяго спектру, прапанаванага Белдзяржстрахам;

 - правядзенне сумесных праграм лаяльнасці да кліентаў;

 - маркетынгавую падтрымку ў прасоўванні сумесных прадуктаў.

 

Разгалінаваная сетка прадстаўніцтваў Белдзяржстраху па ўсёй рэспубліцы дазваляе рэалізаваць праекты любога маштабу і забяспечыць іх арганізацыйна-тэхнічнае і метадычнае суправаджэнне.

 

Запрашаем да супрацоўніцтва!